Понедельник, 01 февраля 2021 20:16

eBelarus

eBelarus - русский перевод.

У супрацоўніцтве з Міжнародным дабрачынным фондам "Беларусь будучыні", зарэгістраваным у Таліне, распачалася рэалізацыя праграмы "(eBelarus + eUnion): падтрымка правядзення інстытуцыйных рэформаў".

Першапачаткова праграмай ставілася мэта рэалізацыі прынцыпа няўхільнасці пакарання за злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі. З 1 верасня мінулага года Згуртаванне беларусаў Люксембурга ў рамках міжнароднай кампаніі #GlobalFreedomWay вядзе дзейнасць па стварэнні сеткі міжнародных каардынатараў "Шлях да Гаагі".

З паведамленняў аб намерах Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь  прызнаць “экстрэмісцкімі” бел-чырвона-белы сцяг і іншыя сімвалы, а Расеі "нармалізаваць сітуацыю ўнутры Беларусі" дзеля "глыбокай інтэграцыі" праграма набыла рысы падтрымкі нацыянальна-вызвольнага руха.

11 чэрвеня 2015 года ў Люксембургу зацверджана Сумесная Дэкларацыя па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства з маёй прапановай аб далучэнні краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion).

Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якасці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. З-за немагчымасці дасюль скончыць вайну ва Украіне шляхам рэалізацыі "дарожнай карты" (eUkraine + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі, вайна прыйшла і на Беларусь у выглядзе злачынстваў рэжыма Лукашэнкі супраць чалавечнасьці. Яны ніколі не будуць пры ім раследавацца ў рамках нацыянальнай юрысдыкцыі.

Кола патэнцыйных ахвяр гэтага міжнароднага крымінальнага злачынства значна пашырыцца з прызнаннем бел-чырвона-белага сцяга "экстрэмісцкім". У Беларусі будзе занакадаўча ідэнтыфікаваная супольнасць грамадзян, супраць якой без адказнасці можна будзе здзяйсняць крымінальны пераслед па палітычных і нацыянальна-культурных прыкметах. Злачынствы супраць чалавечнасьці, якія выклікаюць заклапочанасць усёй міжнароднай супольнасці і адказнасць за якія па Рымскім статуце падпадае пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, Лукашэнка "легалізуе" сваім "экстрэмісцкім" заканадаўствам.

Па законе Рэспублікі Беларусь "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" пад крымінальную адказнасць падпадаюць дзеянні па захопу і ўтрыманні дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, а таксама тэрарызм. І калі наш з Міколай Аўтуховічам зварот ад 8 чэрвеня мінулага года ў "парламент" аб адхіленні Лукашэнкі з паста Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на падставе "заключэння Ганчара" (Канстытуцыя 1996 года - захоп дзяржаўнай улады) не разглядаецца і ў чарговы раз пасля "пераабрання" Лукашэнкі ў 2010 годзе да крымінальнай адказнасці за "тэрарызм" беспадстаўна прыцягваецца мой сябра Мікола Аўтуховіч, можна цвёрда сцвярджаць, што пры "Канстытуцыі-1996" Беларусь і надалей будзе знаходзіцца ў стане "захопленай" дзяржавы з вельмі трагічнымі для яе грамадзян наступствамі.

Палітычны крызіс у Беларусі распачаўся не ў мінулым годзе, а ў 1999-м, калі пасля забойства Віктара Ганчара дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання выкінулі ягонае заключэнне на сметнік і 9 верасня 2001 года былі праведзеныя першыя выбары па Канстытуцыі-1996, якімі Лукашэнке быў нададзены карт-бланш на шматлікія "пераабранні", на гвалт, на злачынствы супраць чалавечнасці.

Каб выйсці са стану "захопленай" дзяржавы і распачатая праграма па рэалізацыі (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, пад якім стаіць подпіс Лукашэнкі.

Фармаванне eBelarus будзе здзяйсняцца пры падтрымцы Еўракамісіі і экспертаў эстонскай праграмы e-Residency, што прадаставіць магчымасць стаць е-рэзідэнтамі eBelarus беларусам, якія пражываюць на Радзіме, так і тым, хто ў замежжы.  

З улікам таго, што фармаванне і дзейнасць eBelarus будзе здзяйсняцца на падставе Канстытуцыі-1994 і "заключэння Ганчара", галоўным прававым кансультантам праграмы з’яўляецца шырока вядомы прававед Гары Паганяйла – намеснік старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта. Праграма будзе рэалізоўвацца на падставе прававых заключэнняў Гары Пятровіча, якія мы з ім выкарыстоўвалі ў кампаніі па адхіленні Лукашэнкі ад улады ў 2010 годзе. Гарантыяй таго, што распачатая намі 10 год таму справа будзе даведзеная да канца сёння з’яўляецца ўдзел ЗША і Вялікабрытаніі ў рэалізацыі праграмы (eBelarus + eUnion) і тыя ахвяры злачынстваў Лукашэнкі супраць чалавечнасці, якія апрыёры немагчымыя ў дзяржаве, якой нададзеныя гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме!

Іншы "гарант" бяспекі Беларусі – Расейская Федэрацыя, праз парушэнне Мемарандума ў лістападзе 1996 года дапамагла Лукашэнке зруйнаваць канстытуцыйны лад краіны і з ягонай дапамогай падпарадкавала сваім інтарэсам рэалізацыю правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Праз будучы Усебеларускі народны сход РФ закрэпіць гэтае падпарадкаванне.

Намеснік кіраўніка Савету бяспекі РФ Дзмітры Мядзьведзеў не бачыць ні якай альтэрнатывы "глыбокай інтэграцыі" нашай краіны з Расеяй і каб мець падставы для "нармалізацыі сытуацыі ў Беларусі" 19 лiстапада мінулага года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі Расейскай Федэрацыі. Канстытуцыйна-прававы аналіз гэтага пагаднення Гары Паганяйла сведчыць аб мэтанакіраваных дзеяннях па падрыву суверэнітэта і бяспекі Беларусі (Тры дні на акупацыю Беларусі на законнай падставе). 

Дэкларацыя "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" ад 27 ліпеня 1990 года абвесціла вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу і рэалізацыю Рэспублікай Беларусь неад’емных правоў як суверэннай дзяржавы ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права. Любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь з боку палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў ці асоб пераследуюцца па закону.

Дзеля выканання гэтых нормаў Дэкларацыі ініцыяваныя кампаніі "Шлях да Гаагі" і скасаванні ў Сакратарыяце ААН рэгістрацыі "саюзнай дамовы" з-за знаходжання з 18 сакавіка 2014 года ў так званай "саюзнай дзяржаве" украінскага Крыму. Адмова ж ад рэалізацыі міжнароднай палітыкі непрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль, якая зацверджана 100 краінамі свету са спасылкай на гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме, у хуткім часе прывядзе да таго, што беларусы будуць вымушаныя ў складзе "саюзнага войску" з "гарантам" РФ абараняць "саюзны" Крым!

Заклікаем беларусаў прыняць удзел у рэалізацыі праграмы "(eBelarus + eUnion): падтрымка правядзення інстытуцыйных рэформаў", якая будзе здзяйсняцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі, з перспектывай будучага атрымання е-рэзідэнцтва ў eBelarus!

Не пакінем Лукашэнке падстаў надалей гандляваць суверэнітэтам Беларусі і беспакарана здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасьці ў адносінах да яе грамадзян па ягонай Канстытуцыі-1996 пад чырвона-зялёным сцягам!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!   

Ігар Леднік, мэнэджэр праграмы (eBelarus + eUnion), суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, адказны сакратар Міжнароднага камітэта "За Будапешцкі мемарандум!". Бізнэс (фінансавы менеджмент на рынку капіталу) паралізаваны эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй. З моманту галадоўкі Ледника ў турме ў абарону правоў уласнасці дзяржавы, а таксама легалізацыі злачынства супраць дзяржавы ў судзе ён дзейнічае ў яе інтарэсах у адпаведнасці з гл. 50 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (дзеянні ў чужым інтарэсе без даручэння).

Сэнат ЗША ўхваліў "Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі" (Радыё Свабода), які пашырае паўнамоцтвы прэзыдэнта ЗША па санкцыйнай палітыкі адносна рэжыму Лукашэнкі і ягонага праекту "саюзнай дзяржавы" з пуцінскай Расеяй.

У першыню Акт аб дэмакратыі для Беларусі быў прыняты ў ЗША ў 2004 годзе па ініцыятыве сенатара Джона Маккейна ў адказ на нежаданне Лукашэнкі расследаваць справы гвалтоўных знікненняў і па-за судовых пакаранняў смерцю ў 1999-2000 гадах вядомых апанентаў ягонага рэжыму адзінаўладдзя.

Акт аб дэмакратыі для Беларусі двойчы абнаўляўся ў 2006 і 2011 гадах, але сам па сабе Акт не ўсталюе дэмакратыю на Беларусі без плённай супрацы з ЗША - зкраінай-гарантам бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме.

Аўтар "Акта аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі" 2020 года кангрэсмен Крыс Сміт будзе дамагацца прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе. 

Кейс "Аўтуховіч - Панасюк" - гэта пачатак узаемадзеяння з ЗША, якое будзе ажыцяўляцца ў рамках міжнароднай сеткі каардынатараў "Шлях да Гаагі".

 
Генеральная пракуратура

Рэспублікі Беларусь,

вул. Інтэрнацыянальная 22, 220030, Менск

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.,

Копія:       Суд Ленінскага раёна г. Гродна,

вул. Даватара, 2/1, 230012,,Гродна,

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.,

Адвакат ЮК Ленінскага раёна г. Гродна Байнаровіч І.М.,

 e-mail:  Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.,  

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь,

вул. Фрунзе, д. 19, 220034, г. Менск,

e-mail:  Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.,

Амбасады ЗША, Вялікабрытаніі,

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі,

Срокі масавай інфармацыі,

 

Ледніка Ігара Аляксандравіча,

які пражывае: г. Барысаў, 

ЗАЯВА

Аб адказнасці за прыцягненне ў якасці абвінавачаных заведама невінаватых

19 лістапада 2020 года старшы следчы другога аддзялення Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта маёр юстыцыі Конан А.В. вынес пастанову аб перадачы пракурору для накіравання ў суд крымінальнай справы №20125212227 па абвінавачванні Панасюка Ю.Р. па ч. 1 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь.

24 лістапада 2020 года дадзеная крымінальная справа накіраваная ў суд Ленинкого раёна г. Гродна для разгляду па сутнасці, аб чым абвінавачаны Панасюк Ю.Р. апавешчаны паведамленнем №1853сл-2020/7244 ад 24.11.2020 за подпісам пракурора г. Гродна старшага саветніка юстыцыі Клішына В.В.

Па дадзеным факце павінна быць узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 393 КК Рэспублікі Беларусь на падставе наступных абставінаў:

Прыцягненне Юрыя Панасюка да крымінальнай адказнасці па ч. 1 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь з’яўляецца здабыткам галоснасьці і наносіць шкоду дзелавой рэпутацыі Грамадзянскай анлайн-ініцыятывые “Еўропа без дыктатур!”, удзельнікам якой спадар Панасюк з’яўляецца з 9 красавіка 2016 года. 

Грамадзянская анлайн-ініцыятыва “Еўропа без дыктатур!” дзейнічае на падставе Дэкларацыі АБСЕ аб асноўных свабодах ў лічбавы век і з 2013 года з’яўляецца ўдзельнікам Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП).

Удзельнікі анлайн-ініцыятывы “Еўропа без дыктатур!” кіруюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 года, заключэннем Спецыяльнай камісіі Вярхоўнага Савета 13-га склікання па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь (“Заключэнне Ганчара”), а таксама Пастановай ВС-13 “Аб мерах па рэалізацыі заключэння спецыяльнай камісіі”.

У ліпені 2014 года да крымінальнай адказнасці па ч. 2 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь прыцягвалася ўзельніца Грамадзянскай анлайн-ініцыятывы “Еўропа без дыктатур!” вядомая праваабаронца Кацярына Садоўская. Дзякуючы звароту ад 9 ліпеня 2014 года да Генеральнай пракуратуры і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь спадарыня Садоўская пазбегла асуджэння па ч. 2 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь.

Немагчымасць прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян за абразу і паклёп на гр-на Лукашэнку грунтуецца на наступных прававых падставах:

Непасрэдным аб'ектам злачынства па арт. 367 і 368 КК Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца грамадскія адносіны, якія забяспечваюць аўтарытэт дзяржаўнай улады. Абавязковымі дадатковымі яго аб'ектамі выступаюць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ахова якіх крымінальным законам была ўведзеная арт. 79 Канстытуцыі па выніках рэферэндума-1996 (гл. “Заключэнне Ганчара”: Канстытуцыя 1996 года – захоп дзяржаўнай улады).

Права на статус Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і на абарону крымінальным законам гонара і годнасці грамадзянін атрымлівае на падставе легальна-рацыянальнага тыпу легітымізацыі ўлады, то бок, наколькі законна абіраецца і дзейнічае ўлада, настолькі законныя яе правы на кіраванне.

Дамаганні гр-на Лукашэнкі статусу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з магчымасццю абараняць сваі гонар і годнасць крымінальным законам не маюць ніякіх прававых падстаў!

8 чэрвеня 2020 года разам з вядомым прадпрымальнікам і на сёння палітычным вязнем Міколаям Аўтуховічам, які зараз знаходзіцца ў турме па абвінавачванні ў тэрарызме, мы ініцыявалі адхіленне Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) і ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).

Пасля “выбараў” 9 жніўня з улікам таго гвалту, якім Лукашэнка намагаецца зацвердзіць сваё чарговае "пераабранне", высынутыя мною з Мікалаем Аўтуховічам абвінавачванні яму 1 верасня былі падтрыманы Барысаўскай арганізацыяй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Лукашэнке было высунутае дадатковае абвінавачванне па арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва).

Спроба легалізаваць пералічаныя вышэй злачынствы гр-на Лукашэнкі шляхам абароны ягонага “прэзідэнцкага” статуса праз прыцягненне Юрыя Панасюка да крымінальнай адказнасці па ч. 1 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь і ягонае далейшае асуджэнне ад імя Рэспублікі Беларусь, ад імя носьбіта яе суверэнітэту – беларускага народа, пацягне за сабой цяжкія наступствы для грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, для бяспекі ў рэгіёне АБСЕ і для светапарадку ў цэлым, улічваючы наяўнасць подпісу Аляксандра Лукашэнкі ад імя Рэспублікі Беларусь пад Будапешцкім мемарандумам аб гарантыях яе бяспекі, па якім 5 снежня 1994 года ядзерныя дзяржавы Расея, ЗША і Вялікабрытанія ўзялі на сябе абавязацельствы па гарантаванаму імі дзеянню ў дачыненні да Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ ў абмен на адказ ад ядзернай зброі, дзе адным з асноўных прынцыпаў з’яўляецца абарона правоў і свабод чалавека.

У зваротах ва ўсе дзяржаўныя органы, у якіх гаворка ідзе пра высунутыя гр-ну Лукашэнке абвінавачванні ў цяжкіх крымінальных злачынствах пазначана, што я з’яўляюся суаўтарам Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства (зацверджана 11 чэрвеня 2015 года) у частцы далучэння краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Беларусі і Украіны далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

Рэалізацыя "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) павінна ажыцяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

Далучэнню да eUnion павінны папярэднічаць меры па зацвярджэнні вяршэнства права (рэабілітацыя, рэстытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі (супрацьдзеянне парушэнням выбарчых правоў грамадзян) дзеля ліквідацыі лічбавага разрыву з ЕС.

Такім чынам у рамках (eBelarus + eUnion) пад кантроль узятыя ўсе крымінальныя справы ў Беларусі, якія ўзбуджаныя супраць апанентаў рэжыму Лукашэнкі і па якім ужо вынесеныя судовыя прысуды, а таксама ўсе адмоўныя адказы ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па факце злачанстваў супраць чалавечнасці, якія сёння свядома здзяйсняюцца ў рамках шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу на грамадзянскіх асоб па палітычных прычынах (забойствы, гвалтоўныя знікненні людзей, заключэнні ў турму, катаванні, згвалтаванні і іншае жорсткае пазбаўленне фізічнай свабоды ў парушэнне асноватворных нормаў міжнароднага права, якія суправаждаюцца наўмысным прычыненні моцных пакут, сур'ёзнымі цялеснымі пашкоджаннямі і сур'ёзным уронам псіхічнага і фізічнага здароўя чалавека).

Усе пералічаныя справы будуць перагледжаны пад наглядам ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме на прадмет парушэння правоў чалавека і саўдзелу службовых асобаў у пералічаных вышэй злачынствах гр-на Лукашэнкі шляхам іх бяздзеяння, альбо прыцягнення да адказнасці заведама невінаватых і вынясення заведама неправасудных рашэнняў. Гэтаму будзе спрыяць прыняты 21 снежня Сенатам ЗША "Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі".

На фоне забойстваў і катаванняў, па якім не ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы, прыцягненне да крымінальнай адказнасці спадара Панасюка Ю.Р. за замах на гонар і годнасць асобы, у інтарэсах якога гэтыя злачынствы супраць чалавечнасці здзяйсняюцца, з’яўляецца грубым парушэннем асноўнага прынцыпа прававой дзяржавы – роўнасці ўсіх перад Законам, які павінен дзейнічаць у абарону асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь – Чалавек з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы.

Стаўлю ў адпаведнасць, што мае дзеянні ў рамках дадзенага звароту здзяйсняюцца ў інтарэсах дзяржавы на падставе гл. 50 ГК Рэспублікі Беларусь, у абарону правоў уласнасці якой я бізнесовец трымаў у турме галадоўку з патрабаваннем прызнаць дзяржаву пацярпелым уласнікам (справа № 330933 ад 30.07.1998г.). Па гэтай справе пракурор у судзе Барысава адмовіўся ад абвінавачванняў на карысць дзяржавы, легалізаваўшы такім чынам падатковае злачынства супраць яе. Сёння ж за сродкі падаткаплацельшчыкаў легалізуюцца злачынствы супраць чалавечнасці асобы пры ўладзе, у тым ліку, праз абарону яе гонара і годнасці ў справе Юрыя Панасюка!

Наяўнасць у Генеральнай пракуратуры і Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь зварота ад 9 ліпеня 2014 года Грамадзянскай анлайн-ініцыятывы “Еўропа без дыктатур!” у абарону яе ўдзельніцы Кацярыны Садоўскай, па якому яна пазбегла судовага прысуду па ч. 2 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь, сведчыць аб наяўнасці ў дзеяннях па прыцягненні да адказнасці другога яе ўдзельніка Юрыя Панасюка прыкмет крымінальнага злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 393 КК Рэспублікі Беларусь.

На падставе выкладзенага, прашу ўзбудзіць крымінальныя справы па ч. 2 арт. 393 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах да службовых асоб, якія датычныя да прыцягнення да крымінальнай адказнасці ў якасці абвінавачаных заведама невінаватых грамадзян:

1.   Панасюка Ю.Р. па ч. 1 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь;

2.   Аўтуховіча М.М. па арт 289 КК Рэспублікі Беларусь – аспрэчванне ім прававымі сродкамі “прэзідэнцкага” статуса гр-на Лукашэнкі выключае здзяйсненне Аўтуховічам актаў тэрарызму. 

 22 снежня 2020 года                                                                 /Леднік І.А./

23 снежня ў закрытым судовым пасяджэнні Юрыя Панасюка асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняя хімія") за абразу Лукашэнкі.

У свеце той істэрыі, якую Аляксандр Лукашэнка зладзіў 2 снежня на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, заклікаючы аб'яднаць намаганні ў супрацьстаянні ўмяшальніцтву звонку і інспіраванаму Захадам народнаму пратэсту ў Беларусі, то бок, – "звычайнаму мяцежу", хочу яму нагадаць аб ягонай ролі ў беларускай гісторыі, якая выключае будзь якое знешняе ўмяшальніцтва ў справы суверэннай Рэспублікі Беларусь. 
 
5 снежня 1994 года Рэспубліка Беларусь дзякуючы Украіне атрымала ад ядзерных дзяржаў ЗША, Вялікабрытаніі і Расеі гарантыі бяспекі за яе адмову ад ядзернай зброі (ЯЗ) і далучэнне да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ) у якасці дзяржавы, якая не валодае ЯЗ. Гарантыі бяспекі былі аформленыя шляхам падпісання адпаведнага міжнародна-прававога дакумента –Будапешцкага мемарандума, пад якім стаіць подпіс Лукашэнкі. Да Мемарандума сваімі дыпламатычнымі нотамі далучыліся Францыя і Кітай.            
 
     
Гарантыямі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме з’яўляецца гарантыі рэалізацыі ў дачыненні да Украіны і Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ. Сваёй адмовай ад ЯЗ у абмен на гарантыі дзеяння прынцыпаў АБСЕ, Украіна і Беларусь не толькі ўзмацнілі міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ, але і ўвязалі існаванне гэтых бяспекавых рэжымаў з рэалізацыяй імі правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю. 
 
Будапешцкі мемарандум уваходзіць у дагаворна-прававую базу міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ЯЗ. У сістэме ААН ён зарэгістраваны ў якасці міжнароднага дагавора пад №A/49/765 і ў якасці дакумента Канферэнцыі па разузбраенні пад №CD/1285. 
Пад час падпісання Мемарандума Лукашэнку ўжо не цікавіла Беларусь – ён жыў з "крамлёўскім тронам" у галаве і крок за крокам пачаў заганяць краіну ў пастку "саюзнай дзяржавы".
 
                           
 
14 траўня 1995 года – Лукашэнка парушыў Дэкларацыю "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь", паставіў крыж на прынцыпах АБСЕ Будапешцкага мемарандума і праз незаконны "рэферэндум" зацвердзіў курс на інтэграцыю з РФ. А ў знак сваёй лаяльнасці да Крамля змяніў да гэтага дзяржаўныя гістарычныя сімвалы Беларусі на больш прывабныя Маскве ўзору "прыднястроўскіх".
2 красавіка 1996 года – па выніках "інтэграцыйнага рэферэндуму" падпісаў "дагавор аб утварэнні супольнасці Расеі і Беларусі".
 
22 лістапада 1996 года – "расейска-беларуская супольнасць" ратуе Лукашэнку ад імпічменту за сістэматычныя парушэнні Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь. Праз тое парушэнне п.3 Будапешцкага мемарандума "гарант" РФ падпарадкавала сваім уласным інтарэсам рэалізацыю правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Беларусі. 
 
Сёння Расея нясе прамую адказнасць за злачынствы Лукашэнкі супраць чалавечнасці – з сумеснага з ім руйнавання канстытуцыйнага ладу Беларусі ў 1996-м надалей з расейскай дапамогай у краіне была выбудаваная інстытуцыйная сістэма гвалту, якую зараз прыйдзецца руйнаваць з дапамогай ААН і АБСЕ. І намеснік старшыні Камітэта па правах чалавека ПА АБСЕ Міхаэль Георг Лінк мае рацыю, заклікаючы "узмацніць ціск не толькі на Беларусь, але і на Расею, каб яны дазволілі АБСЕ выконваць тую ролю, для якой яна была створана".
 
                              
 
8 снежня 1999 года – Лукашэнка падпісвае "саюзную дамову" з "гарантам" РФ.
18 сакавіка 2014 года – у "саюзную дзяржаву" уключаецца захопленый Расеяй украінскі Крым. 
 
27 сакавіка 2014 года – 100 краінаў свету рэзалюцыяй Генасамблеі ААН №68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны" са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме зацверджаюць міжнародную палітыку непрызнання змененнага статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль. Лукашэнка ж з Пуціным гэтую палітыку, заснаваную на прынцыпах АБСЕ, ігнаруюць. 
 
Таму да "выбараў" 8 жніўня ўжо існавалі ўсе падставы, каб высунуць Лукашэнку абвінавачванні па двум артыкулам КК Рэспублікі Беларусь, уключаючы "здраду дзяржаве". Пасля "выбараў" барысаўскія сацыял-дэмакраты высунулі трэцці – арт. 128 (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва). На падставе дэпутатцкага адказу мы сёння маем справу з іх саўзделам у пералічаных злачынствах і добрую для дыктатарскіх "прызначэнцаў" перспектыву трапіць у Глабальны санкцыйны механізм Магніцкага, які ЕС афіцыйна запусціць у Дзень правоў чалавека 10 снежня (асобы і арганізацыі, якія лічацца адказнымі за злачынствы супраць чалавечнасці, катаванні, бесчалавечнае ці прыніжаючае годнасць абыходжанне ці пакаранне, пазасудовыя пакаранні смерцю, гвалтоўныя знікненні людзей і адвольныя арышты або затрыманні).  
 
Дзеля аднаўлення дзеяння гарантыяў бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме надалей будзе прадоўжана ўкраінска-беларуская кампанія па скасаванні рэгістрацыі “саюзнай дамовы у Сакратарыяце ААН, а "гарантамі" ЗША і Вялікабрытаніяй будзе вынесеная на Раду Бяспекі ААН адмысловая рэзалюцыя па накіраванні Пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе на расследванне адзінага ўкраінска-беларускага кейсу міжнародных злачынстваў: ваенных ва Украіне і супраць чалавечнасці ў Беларусі. Кансультацыйна-прававую падтрымку прапанована здзейсняць Global Rights Compliance – міжнароднаму юрыдычнаму партнерству са штаб-кватэрай у Гаазе.
 
18 лістапада Кангрэс ЗША прыняў пашыраны “Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі”, а створаная на дадзеный момант сетка міжнародных каардынатараў “Шлях да Гаагі” надае падставы ўжо сёння распачынаць плённыя кансультацыі з ЗША – галоўным гарантам бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме. Паўнамоцтвы на гэта былі нададзеныя 31 кастрычніка 96,8% удзельнікамі Сусветнага Кангрэса Беларусаў старшыні Рады БНР Івонке Сурвіле, Святлане Ціханоўскай ад імя Каардынацыйнага Савета і Паўлу Латушке ад імя Народнага Антыкрызіснага Кіравання.
 
Рэжым Лукашэнкі – гэта прадукт парушэння Расеяй гарантыяў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме. І ягоны лёс, улічваючы ў першую чаргу яго здраду дзяржаве, павінен вырашаць беларускі народ разам з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй. 
 

Український перекладРусский перевод

11 чэрвеня 2015 года ў Люксембургу зацверджана Сумесная Дэкларацыя па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства. У яе ўвайшла беларуская прапанова аб далучэнні краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

Рэалізацыя "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі дасюль немагчымая з-за "саюзнай дамовы" Беларусі з РФ і так званых "менскіх пагадненняў", якія "гарант" Расея навязала Беларусі і Украіне на шкоду іх гарантыям бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

5 снежня 1994 года, падпісанне Будапешцкага мемарандума

За беларускай ініцыятывай 23 траўня 2019 года ва Украіне па палітыцы "безальтырнатыўнага МЕНСКА" адкрытае крымінальнае справаводства па ч.1 арт.111 КК Украіны (дзяржаўная здрада). Справа дасюль не даведзена да суда з-за расейскага ўплыву на ўдзельнікаў перамоў у "нармандскім фармаце".   

Прытрымліваючыся міжнароднай палітыкі напрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 12 траўня 2020 года накіравала ў ААН зварот аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" паміж Беларуссю і Расеяй – з 18 сакавіка 2014 года ў складзе так званай "саюзнай дзяржавы" Расеі і Беларусі знаходзіцца ўкраінскі Крым.

Такі "саюз" падрывае міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ. Далейшае знаходжанне Лукашэнкі ва ўладзе прывядзе да катастрафічных наступстваў для светапарадку і створыць у сусветнай практыцы прэцэдэнт, калі праз "паглыбленую інтэграцыю" з РФ ва ўзброенае супрацьстаянне адно з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме – беларусы будуць вымушаныя ў складзе "саюзнага" войску з краінай-агрэсарам РФ абараняць "саюзны" Крым!

20 ліпеня 1994 года, Лукашэнка прысягае беларускаму народу

Зараз пашыраецца кампанія па адхіленні Лукашэнкі ад улады з-за здзяйсненне ім крымінальных злачынстваў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) і ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей). Петыцыя ў падтрымку

Падзеі пасля 9 жніўня з забітымі, збітымі і зніклымі пратэстоўцамі сведчаць аб здзяйсненні Лукашэнкам супраць грамадзян калектыйнага гвалту з-за іх палітычных перакананняў, што ўтварае склад злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь).

Злачынствы супраць чалавецтва падпадаюць пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) ў Гаазе, дзейнасць якога рэгулюецца Рымскім статутам (уступіў у сілу 1 ліпеня 2002 года). Рэспубліка Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Рымскі статут не падпісала і не ратыфікавала. 

Магчымасць звярнуцца ў МКС праз Раду Бяспекі ААН беларусы маюць, дзякуючы нададзеным ядзернымі дзяржамі ЗША і Вялікабрытаніяй гарантыяў бяспекі Рэспубліке Беларусь па Будапешцкім мемарандуме, які Лукашэнка ўласнаручна падпісаў 5 снежня 1994 года на Саміце АБСЕ ў Будапешце.  

5 снежня 1994 года, падпісанне Будапешцкага мемарандума

Гарантыяй бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме з’яўляецца рэалізацыя адносна да яе прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ, адным з якіх ёсць павага да правоў чалавека і асноўных свабод.

Разам з падпісаннем Мемарандума была прынята Дэкларацыя Будапешцкай сустрэчы на вышэйшым узроўні "На шляху да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху". У Дэкларацыю ўвайшоў Кодэкс паводзінаў АБСЕ, які тычыцца ваенна-палітычных аспектаў бяспекі. Парушэнне правоў і свабод чалавека Кодэксам вызнаны ў якасці асноўнай крыніцы напружанасці ў Еўропе.

Злачынствы супраць чалавецтва здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі ў цэнтры Еўропы. Пра гэта 4 верасня на слуханнях па Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН праінфармавалі канддыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская і намеснік старшыні Праваабарончага Цэнтру "ВЯСНА" Валянцін Стэфановіч.

1 верасня Барысаўская арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) замест інаугурацыі Аляксандра Лукашэнкі ініцыявала кампанію па яго прыцягненню да адказнасці ў МКС у Гаазе.

Злачынствы супраць чалавецтва ў Беларусі з'яўляюцца падставай для ініцыявання краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй прыняцця Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб іх расследванні ў МКС згодна з п.b арт.13 Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суда. Гэта стане важным крокам у пераадоленні віктымізацыі ў Беларусі.

Гаага, Міжнародны крымінальны суд

Звароту краінаў-гарантаў у Раду Бяспекі ААН таксама будзе спрыяць неабходнасць рэалізацыі пры іх падтрымцы "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) у рамках стварэння "агульнай эканамічнай прасторы" Еўрасаюза з краінамі Усходняга партнерства (CES EU-EaP). Рашэнне аб гэтым прымаецца ў Еўрапарламенце.

Стварэнне CES EU-EaP разглядаецца адказам ЕС на парушэнні Расеяй у адносінах да Усходніх партнераў асноватворных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, якія прывялі да дэстабілізацыі ў рэгіёне АБСЕ і акупацыі тэрыторый некалькіх краінаў-партнераў.

У рамках CES EU-EaP прадугледжваецца інтэграцыя краінаў-партнераў у Адзіны лічбавы рынак ЕС (EU DSM). На дадзены момант ідзе стварэнне рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion.  

Далучэнню да eUnion павінны папярэднічаць меры па зацвярджэнні вяршэнства права (рэабілітацыя, рэстытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі (супрацьдзеянне парушэнням выбарчых правоў грамадзян) дзеля ліквідацыі лічбавага разрыву з ЕС.

Па Беларусі павінна быць створана агульная база дадзеных ахвяраў і выканаўцаў рэпрэсіяў, якія перараслі ў злачынствы супраць бяспекі чалавецтва дзеля захавання Лукашэнкам рэжыма сваёй аднаасобнай улады. Гэтая база дадзеных павінна стаць прадметам для кансультацый з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй, з краінамі ЕС па прыняцці мераў па пераадоленні віктымізацыі, праграм дапамогі, санкцыйнай палітыкі і падставай для разгляду справы ў МКС.  

У рамках міжнароднай кампаніі #GlobalFreedomWay Згуртаванне беларусаў Люксембурга разам з каардынатарамі ў Беларусі і ва Украіне зацікаўленыя ў стварэнні сеткі міжнародных каардынатараў з прадстаўнікоў беларускіх і ўкраінскіх дыяспар дзеля:

1. Найхутчэйшага скасавання рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" паміж Беларуссю і Расеяй, якая надае апошняй падставы кантраляваць праз свайго стаўленіка рэлізацыю ў расейскіх інтарэсах правоў, якія ўласцівыя дзяжаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

2. Правядзення паміж беларусамі ў краіне і па-за яе межамі скаардынованай кампаніі па адхіленні Лукашэнкі ад улады з-за здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў;

3. Каардынацыі рэалізацыі "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі ў ходзе інтэграцыі Беларусі і Украіны ў Адзіны лічбавы рынак ЕС.

Рэзалюцыя Еўрапарламента аб сітуацыі ў Беларусі (2020/2779 (RSP)) ад 17 верасня 2020 года.

Да слуханняў па сітуацыі ў Беларусі (21.09.2020, Брусель)

Барысаўская раёная арганізацыя БСДП (Грамада) ЗАЯВА "Злачынец супраць чалавецтва не мае права на інаўгурацыю!" ад 24.09.2020. 

ПРЕСС-РЕЛИЗ: Петиция беларусов и представителей дружественных народов в Международный Уголовный Суд (КАНАДА, 28 сентября 2020 г.)

Заявление Прокурора МУС г-жи Фату Бенсуда о завершении предварительного изучения ситуации в Украине.

Даклад дакладчыка АБСЕ ў рамках Маскоўскага механізму ў сувязі з паведамленнямі аб парушэннях правоў чалавека ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 г. у Беларусі.

Дадатковая інфармацыя ў артыкулах па тэме гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме на сайце Інстытута даследавання расейскай агрэсіі (Кіеў), які вядзе інфармацыйнае суправаджэнне па будучаму разгляду міжнародных злачынстваў ва Украіне і ў Беларусі ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе. 

Ад Люксембургу: Міхаіл Кучараў, ІТ-спецыяліст, палітуцякач з 2002 года пасля пераследу за супраціў правядзенню “выбараў” па незаконнай Канстытуцыі-1996, каардынатар Грамадзянскай анлайн-суполкі "Згуртаванне беларусаў Люксембурга".

Ад Беларусі: Ігар Леднік, каардынатар Грамадзянскай анлайн-ініцыятывы "Еўропа без дыктатур!", суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства. Пры дыктатуры: бізнес (фінансавы менеджмент), турма (трымаў галадоўку ў абарону правоў уласнасці дзяржавы), праваабарона (абарона правоў уласнасці, прававое суправаджэнне акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў і інш.).

Ад Украіны: Юрый Шуліпа, дырэктар Інстытута даследавання расейскай агрэсіі (Кіеў). Будучы грамадзянінам РФ з украінскімі каранямі актыўна падтрымаў Рэвалюцыю Годнасці, падвергся палітычнаму перасьледу і быў вымушаны вярнуцца на сваю гістарычную радзіму. Вядомы прававед і публіцыст. Аўтар двух падручнікаў, шэрагу законапраектаў і больш за 300 публікацый аб расейскай агрэсіі супраць Украіны (Про необхідність прийняття Закону України «Про ратифікацію Римського статуту Міжнародного кримінального суду»).

Русский текст. Гэты рускамоўны тэкст маскоўскі офіс Фэйсбуку выдаліў, як і павыдаляў усе пасты пра кампанію па адхіленні Лукашэнкі ад улады. Таксама заблакаваная магчымасць размяшчаць інфармацыю з сайта Інстытута даследвання расейскай агрэсіі. Відаць, Крэмль вельмі зацікаўлены ва ўдзеле беларусаў у чарговым "пераабранні" Лукашэнкі і далейшай напружанасці ў краіне. Сам факт удзелу Лукашэнкі ў "выбарах" легітымізуе ягоны ўдзел у якасці "перагаворшчыка" ад Беларусі з Пуціным па кантролі далейшай рэалізацыі ў расейскіх інтарэсах правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Беларусі. Калі спратрэбіцца, у Беларусь будуць уведзеныя расейскія войскі для абароны "рускамоўных" грамадзян.

Новый русский текст.

На 9 жніўня прызначаныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

4 чэрвеня на нарадзе з міністрамі Лукашэнка А.Р. заявіў: "Запомніце вы і ўсе, хто мяне пачуе, – краіну яны [прэтэндэнты на выбарах] не атрымаюць! У гэтай краіне маё жыццё і многіх з вас". Ад яго нават прагучалі пагрозы ўжыць супраць беларусаў зброю "як у Андыжане" дзеля ўтрымання захопленай у лістападзе 1996 года ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Такія заявы Лукашэнкі А.Р. прымушаюць да тэрміновага вырашэння праблемы законнасці ягоных загадаў, рэалізацыя якіх можа прывесці да чалавечых ахвяр ва ўмовах вельмі напружанай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.

Зварот у ПП СР НС і ЦВК Рэспублікі Беларусь ад 08.06.2020.

Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 

Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 

Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь

па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, 

Копія: Амбасадам ў Беларусі краінаў-падпісантаў Будапешцкага мемарандума: Україна,

Злучаныя Штаты Амерыкі, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі,

Прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза, амбасадам краінаў ЕС ў Беларусі 

ЗВАРОТ 

"Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей) і адмене рашэння ад 15 траўня 2020 года аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні Лукашэнкі А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь"    

15 траўня 2020 года Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зарэгістравала ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Гэтае рашэнне павінна быць адменена у сувязі з ініцыятывай выбаршчыкаў па адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

1 чэрвеня 2020 года мною сумесна з Аўтуховічам М.М. распачаты збор подпісаў выбарцаў Рэспублікі Беларусь пад петыцыяй "За адхіленне Лукашэнкі ад улады! (рэалізацыя арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)" - https://bit.ly/2zWF1dw (скрыншот подпісаў выбарцаў пад петыцыяй дадаецца).  

Падставы адхілення Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у паводле з ч.2  арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь наступныя:

Дэкларацыя "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" ад 27 ліпеня 1990 года абвесціла вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу і рэалізацыю Рэспублікай Беларусь неад’емных правоў як суверэннай дзяржавы ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права. Любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь з боку палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў ці асоб пераследуюцца па закону.

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў першую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Разам з Дэкларацыяй "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь", якой 25 жніўня 1991 года быў нададзены статус канстытуцыйнага закону, Канстытуцыя-1994 складае палітыка-прававую аснову незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 

20 ліпеня 1994 года Лукашэнка А.Р. прынёс прысягу на вернасць беларускаму народу і ўступіў на пасаду першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Пасля развалу СССР Украіна і Беларусь атрымалі ў спадчыну ядзерную зброю (ЯЗ). Дэкларацыямі аб дзяржаўным суверэнітэце яны абвесцілі свае тэрыторыі без’ядзернай зонай.

5 снежня 1994 года Рэспубліка Беларусь дзякуючы Украіне атрымала ад ядзерных дзяржаў ЗША, Вялікабрытаніі і Расеі гарантыі бяспекі за іх адмову ад ядзернай зброі і далучэнне да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ) у якасці дзяржаў, якія не валодаюць ядзернай зброяй. Гарантыі бяспекі былі аформленыя шляхам падпісання адпаведнага міжнародна-прававога дакумента – Будапешцкага мемарандума. Ядзерныя дзяржавы Францыя і Кітай у той жа дзень падцвердзілі Украіне і Беларусі гарантыі бяспекі сваімі дыпламатычнымі нотамі з ключавымі палажэннямі Будапешцкага мемарандума.

Ад імя Украіны Будапешцкі мемарандум падпісаў Кучма Л.Д.

Ад імя Рэспублікі Беларусь Будапешцкі мемарандум падпісаў Лукашэнка А.Р. 

Гарантыямі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме з’яўляецца рэалізацыя ў дачыненні да Украіны і Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ. Сваёй адмовай ад ЯЗ у абмен на гарантыі рэалізацыі ў дачыненні да іх прынцыпаў АБСЕ Украіна і Беларусь узмацнілі міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ і ўвязалі існаванне гэтых бяспекавых рэжымаў з рэалізацыяй Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю.

Будапешцкі мемарандум уваходзіць у дагаворна-прававую базу міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ЯЗ. У сістэме ААН ён зарэгістраваны ў якасці міжнароднага дагавора пад №A/49/765 і ў якасці дакумента Канферэнцыі па разузбраенні пад № CD/1285. 

14 траўня 1995 года Лукашэнка А.Р парушыў Дэкларацыю "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" і паставіў крыж на прынцыпах АБСЕ Будапешцкага мемарандума – праз незаконны "рэферэндум" ён зацвердзіў курс на інтэграцыю з Расейскай Федэрацыяй і змяніў дзяржаўныя гістарычныя сімвалы Беларусі на былыя савецкія.

Міхаіл Пастухоў, д.ю.н., прафесар, суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь першага складу (красавік 1994 - студзень 1997 гг.): Рэферэндум-1995 - спроба знішчэння дзяржаўнасці.

Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня: Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным

2 красавіка 1996 года на аснове вынікаў гэтага незаконнага "рэферэндуму" быў заключаны "дагавор аб утварэнні супольнасці Расеі і Беларусі".

22 лістапада 1996 года пры непасрэдным удзеле вышэйшых службовых асоб Расейскай Федэрацыі (Строева Е.С., Селязнёва Г.Н., Чарнамырдзіна В.С.) паміж Лукашэнкам А.Р. і старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Шарэцкім С.Г. было падпісана пагадненне "Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь"

Умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы суверэннай Рэспублікі Беларусь Расейская Федэрацыя парушыла п.3 Будапешцкага мемарандума і праз згаданае пагадненне спыніла імпічмент Лукашэнкі А.Р., які быў распачаты дэпутатамі Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь за сістэматычнае парушэнне ім Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь.

Расейскае ўмяшальніцтва дала Лукашэнку А.Р. магчымасць правесці 24 лістапада 1996 года наступны незаконны "рэферэндум", якім ён зруйнаваў канстытуцыйны лад краіны. Парушэннем РФ сваих абавязацельстваў па Будапешцкім мемарандуме і навязаннем падпісання пагаднення "Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь" Расейская Федэрацыя падпарадкавала сваім уласным інтарэсам рэалізацыю Рэспублікай Беларусь правоў, уласцівых яе дзяржаўнаму суверэнітэту.

Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта: "Гары Паганяйла: Досыць!".

Міхаіл Пастухоў: "Няўдалая справа аб імпічменце стала кропкай незвароту да дэмакратыі"

Спецыяльная камісія Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь у сваім заключэнні па прававой ацэнцы парушэнняў А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь ацаніла правядзенне "рэферэндума" 24 лістапада 1996 года, як парушэнне ч.2 ст.3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, за якое прадугледжана крымінальная адказнасць па арт.357 КК Рэспублікі Беларусь Беларусь.

Гэтае злачынства доўжыцца ў часе і спалучанае з масавымі рэпрэсіямі, фальсіфікацыямі выбараў па нелегітымнай Канстытуцыі-1996 і, з улікам "Папярэдняга заключэння аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага" (праз VPN ці глядзі па спасылцы), прадуглежвае кваліфікацыю па ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).

Праведзенне Лукашэнкам А.Р. "рэферэндумаў" (14.05.1995г., 24.11.1996г. і 17 кастрычніка 2004 года па скасаванні канстытуцыйнага абмежавання тэрміну знаходжання на прэзідэнцкай пасадзе), ініцыяванне ім заключэння 8 снежня 1999 года ад імя Рэспублікі Беларусь так званай "саюзнай дамовы" з Расеяй, што завялі Рэспубліку Беларусь у пастку "паглыбленай інтэграцыі" з краінай-агрэсарам Расейскай Федэрацыяй, якая склала з сябе абавязкі па Будапешцкім мемарандуме перад Беларуссю 22 лістапада 1996 года (перад Украінай – 20 лютага 2014 года), утвараюць склад злачынства, адказнасць за якое прадугледжана арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) - наўмыснае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. 

Цяпер Еўрапейскі саюз ініцыюе стварэнне "агульнай эканамічнай прасторы" з краінамі Усходняга партнерства (CES EU-EaP) у адказ на парушэнні Расеяйскай Федэрацыяй у адносінах да іх асноватворных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, якія прывялі да дэстабілізацыі ў рэгіёне АБСЕ і акупацыі тэрыторый некалькіх краінаў-партнераў.

Такім парушэннем ёсць парушэнне Пуціным разам з Лукашэнкам прынцыпаў АБСЕ Будапешцкага мемарандума, вынікам якога стала знаходжанне з 18 сакавіка 2014 года ў так званай "саюзнай дзяржаве" акупаванага Расеяй украінскага Крыма. З улікам гарантыяў бяспекі Украіны і Беларусі па Мемарандуме такі "саюз" Беларусі з Расеяй падрывае міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

20 сакавіка 2014 года Україна са спасылкай на гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме Дэкларацыяй Вярхоўнай Рады "Аб барацьбе за вызваленне Украіны" ініцыявала палітыку непрызнання змененнага статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль.

27 сакавіка 2014 года 100 краінаў свету рэзалюцыяй Генасамблеі ААН №68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны" зацвердзілі гэтую палітыку ў якасці міжнароднай. Расея і Беларусь рэзалюцыю ГА ААН не падтрымалі.

Адмова займаючага пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. ад рэалізацыі гэтай міжнароднай палітыкі ёсць адмова з яго боку ад рэалізацыі на падставе агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права неад’емных правоў краіны як суверэннай дзяржавы ў інтарэсах беларускага народа. Непрыняццё Беларуссю рэзалюцыі Генасамблеі ААН №68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны" – яскравы прыклад злачыннай дзейнасці Лукашэнкі А.Р. супраць дзяржавы ў расейскіх інтарэсах – арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве).

У такіх абставінах рэгістрацыя Лукашэнкі А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь з мэтай далейшага ўтрымання ім захопленай у лістападзе 1996 года дзяржаўнай улады, замест прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці за здраду дзяржаве стане сведчаннем для усяго свету адмовы беларусаў ад прынцыпаў АБСЕ Будапешцкага мемарандума. Гэта таксама стане сведчаннем адмовы іх, як носбітаў дзяржаўнага суверэнітэта, разам з Лукашэнкам А.Р. ад рэалізацыі Рэспублікай Беларусь сваіх неад’емных правоў як суверэннай дзяржавы ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, абвешчанай Дэкларацыяй "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь"!

"Пераабранне" Лукашэнкі А.Р. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прывядзе да катастрафічных наступстваў для светапарадку. Далейшая реалізацыя ім разам з кіраўніцтвам Расеі палітыкі "паглыбленай інтэграцыі" у рамках "саюзнай дзяржавы" створыць у сусветнай практыцы прэцэдэнт, калі ва ўзброенае супрацьстаянне адно з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме – беларусы будуць вымушаныя ў складзе "саюзнага" войску з краінай-агрэсарам Расейскай Федэрацыяй абараняць "саюзныя" АР Крым і горад Севастопаль!

Каб да гэтага не дайшло, у 25-ю гадавіну надання Украіне і Рэспубліцы Беларусь ядзернымі дзяржавамі гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай прыняў заяву “Аб непрызнанні "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі з украінскім Крымам у яе складзе”. 12 траўня 2020 года Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), прытрымліваючыся нормаў Канстытуцыі-1994 і ўскладзеных на Рэспубліку Беларусь Статутам ААН міжнародных абавязацельстваў, накіравала зварот у ААН аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" паміж Беларуссю и Расеяй.

Цяпер ідзе збор подпісаў пад петыцыяй у падтрымку звароту БСДП (Грамада). Кампания будзе доўжыцца і пашырацца на ўсе 100 краінаў свету, якія са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме зацвердзілі міжнародную палітыку непрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль, покуль не будзе скасавана рэгістрацыіяў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" паміж Беларуссю и Расеяй.  

У рамках CES EU-EaP прадугледжваецца інтэграцыя краінаў-партнераў у Адзіны лічбавы рынак ЕС (EU DSM). 11 чэрвеня 2015 года зацверджана Сумесная Дэкларацыя па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, у якую ўвайшла мая прапанова аб далучэнні краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Рэалізацыя "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) павінна ажыццяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

У 2019 годзе 22 траўня ва Украіне і 5 верасня ў Беларусі Еўрапейскі саюз распачаў рэалізацыю ініцыятывы EU4Digital, якая накіраваная на пашырэнне Адзінай лічбавага рынку ЕС на краіны Усходняга партнёрства. Як суаўтар Сумеснай Дэкларацыі я каардыную стварэнне рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion дзеля аднаўлення зруйнаваных расейскай узброенай агрэсіяй супраць Украіны рэжымаў ядзернага нераспаўсюджання і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ. Вынікам аднаўлення гэтых бяспекавых рэжымаў стане аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці і дзяржаўнага суверэнітэта ўсіх краінаў-партнёраў.

Рэалізацыі "дарожных карт" (eUkraine + eUnion) і (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі сёння замінаюць палітыкі безальтэрнатыўнасці "менскіх пагадненняў" і "паглыбленай інтэграцыі", якія Расея навязала Украіне і Беларусі на шкоду іх гарантыям бяспекі па Будапешцкмі мемарандуме.

Па палітыцы "безальтырнатыўнага МЕНСКА" за маёй ініцыятывай ва Украіне адкрытае крымінальнае справаводства па ч.1 арт. 111 КК Украіны (дзяржаўная здрада).

Па палітыцы "паглыбленай інтэграцыі" у рамках так званай "саюзнай дзяржавы" Расеі і Беларусі дадзеным зваротам я распачынаю узбуджэнне крымінальнай справы супраць Лукашэнкі А.Г. па арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) і ягонага адхілення з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Паведамляю, што мае дзеянні ў інтарэсах дзяржавы рэгламентуюцца гл. 50 ГК Рэспублікі Беларусь, аб чым Лукашэнка А.Г. мною праінфармаваны асабіста – “Адкрыты зварот да Лукашэнкі – Нахрана беларусам твой “саюз”?”.

4 чэрвеня на нарадзе з міністрамі Лукашэнка А.Р. заявіў: "Запомніце вы і ўсе, хто мяне пачуе, – краіну яны [прэтэндэнты на выбарах] не атрымаюць! У гэтай краіне маё жыццё і многіх з вас". Ад яго нават прагучалі пагрозы ўжыць супраць беларусаў зброю "як у Андыжане" дзеля ўтрымання захопленай у лістападзе 1996 года неканстытуцыйным шляхам улады. Такія заявы Лукашэнкі А.Р. прымушаюць да тэрміновага вырашэння праблемы законнасці ягоных загадаў, рэалізацыя якіх можа прывесці да чалавечых ахвяр ва ўмовах вельмі напружанай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.  

У лістападзе 2010 года дэпутаты ПП і СР НС, а таксама сябры ЦВК Рэспублiкi Беларусь не адрэгавалі на наш са старшынёй юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта Паганяйла Г.П. і грамадзян зварот аб правядзенні да Лукашэнкі А.Р. працэдуры ягонага зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з арт. 88 Канстытуцыі Рэспублiкi Беларусь і адмове ягонай рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты ў адпаведнасці з арт. 33, 68 ВК Рэспублікі Беларусь. Гэта прывяло да крывавых падзей пад час гвалтоўнага разгону акцыі пратэсту грамадзян супраць вынікаў "выбараў" 19 снежня 2010 года.   

Паводле з арт. 59 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь "Дзяржава абавязана прымаць усе даступныя ёй меры дзеля стварэння ўнутранага і міжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй.

Дзяржаўныя органы, службовыя і іншыя асобы, якім даверана выкананне дзяржаўных функцый, абавязаны ў межах сваёй кампетэнцыі прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод асобы.

Гэтыя органы і асобы нясуць адказнасць за дзеянні, якія парушаюць правы і свабоды асобы".

Рэалізацыя арт. 59 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сёння немагчымая з-за змены 24 лістапада 1996 года "рэферэндумам" канстытуцыйнага ладу краіны (арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь), якая адбылася праз змову Лукашэнкі А.Р. з кіраўніцтвам "краіны-гаранта" Расейскай Федэрацыі аб рэалізацыі ў яе інтарэсах уласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту правоў Рэспублікі Беларусь у абмен на яе дапамогу утрымання Лукашэнкам А.Р. захопленай неканстытуцыйным шляхам дзяржаўнай улады (арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь).

У склаўшайся сітуацыі маюцца ўсе падставы для распачатку кансультацыяў з "краінамі-гарантамі" ЗША і Вялікабрытаніяй па Будапешцкім мемарандуме па аднаўленні рэалізацыі правоў, уласцівых дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, у інтарэсах беларускага народа.     

На падставе выкладзенага, кіруючыся арт.арт 2, 3, 7, 21, 22, 40, 97, 98 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адпаведных нормаў рэгламента абедзьвюх палат НС Рэспублікі Беларусь, прымаючы да ўвагі Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (гвалтоўна разогнанага Лукашэнкам А.Р. пасля рэферэндума-1996) "Аб мерах па рэалізацыі заключэння спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь", у мэтах аднаўлення дзеяння Дэкларацыі "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" і прынцыпаў АБСЕ Будапешцкага мемарандума аб гарантыях бяспекі Украіны і Рэспублікі Беларусь,  

ПРАШУ: 

1. ПП НС Рэспублікі Беларусь прыняць рашэнне аб вылучэнні абвінавачванняў супраць займаючага пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 і ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь;

2. СР НС Рэспублікі Беларусь арганізаваць расследаванне дадзеных абвінавачванняў у адносінах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. у сувязі з абгрунтаванымі падазрэннямі ў здзяйсненні ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 і ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь;

3. ПП і СР НС Рэспублікі Беларусь ініцыяваць кансультацыі з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй па Будапешцкім мемарандуме дзеля аднаўлення рэалізацыі правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, у інтарэсах беларускага народа;

4. ЦВК Рэспублікі Беларусь адмяніць рашэнне ад 15 траўня 2020 года аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні Лукашэнкі А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

                         8 чэрвеня 2020 года                                                                     /Леднік І.А./    

Вынікам шакуючых падзеяў пасля 9 жніўня і таго гвалту, якім Лукашэнка намагаецца зацвердзіць сваё чарговае "пераабранне" у 80% галасоў, сталі шматлікія ахвяры – забітыя, збітыя і зніклыя беларусы-патрыёты, якія выйшлі на пратэст пад забароненым у 1995 годзе гістарычным бел-чырвона-белым сцягам. Гэта стала падставай калектыйнага гвалту супраць грамадзян з-за іх палітычных перакананняў, што ўтварае склад злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь).

Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва – незаконнае ўтрыманне ў зняволенні, масавае ці сістэматычнае ажыццяўленне пакаранняў смерцю без суда, выкраданне людей з далейшым іх знікненнем, катаванні ці акты жорсткасці, якія здзяйсняюцца ў сувязі з палітычнымі перакананнямі, – караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.

Разгляд гэтага цяжкага крымінальнага злачынства падпадае пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) ў Гаазе, дзейнасць якога рэгулюецца Рымскім статутам (уступіў у сілу 1 ліпеня 2002 года). Рэспубліка Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Рымскі статут не падпісала і ня ратыфікавала. Магчымасць звярнуцца ў МКС беларусы маюць праз Раду Бяспекі ААН, дзякуючы нададзеным ЗША і Вялікабрытаніяй Рэспубліке Беларусь гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

1 верасня Барысаўская раёная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) звярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем замест інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі распачаць працэдуру ягонага зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з  ч. 2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным  шляхам, спалучаным з забойствамі людзей) і арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва)”.

Адмоўны адказ "дэпутатаў" парламенту са спасылкай на "канстытуцыйна-прававую пазіцыю" Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, якая з'яўляецца абгрунтаваннем палітычна матываванага крымінальнага пераследу за "замах на канстытуцыйны лад краіны" (крымінальная справа супраць сябраў Каардынацыйнай Рады), сведчыць аб немагчымасці прыцягнення да адказнасці па арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь у рамках нацыянальнай прававой сістэмы і надае падставы да ўзбуджэння крымінальнай справы ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе.  

Адкрыты зварот бізнесоўцаў, якія прашлі турму (Мікола Аўтуховіч, Ігар Леднік).

09.06.2020  Адхіленне Лукашэнкі ад улады

01.07.2020 Адхіленне Лукашэнкі ад улады: да беларусаў і гарантаў іх бяспекі – ЗША і Вялікабрытаніі

06.07.2020 Адхіленне Лукашэнкі ад улады: Аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Р. з-за спраў зніклых палітыкаў (зварот у ЦВК Рэспублікі Беларусь).

1 верасня зварот Барысаўскай раёнай арганізацыі БСДП (Грамада) дэпутатам ПП НС Рэспублікі Беларусь - злачынец супраць чалавецтва не мае права на інаугурацыю!

К слушаниям по ситуации в Беларуси (21.09.2020., Брюссель)

З правядзеннем першых прэзідэнцкіх "выбараў" 9 верасня 2001 года па Канстытуцыі-1996 у Беларусі скасованы асноўны прынцып прававой дзяржавы – роўнасць ўсіх перад Законам!

Гэтая праблема дасюль існавала, таму як ніхто не выкарыстоўваў заключэнне Спецкамісіі ВС-13, якое было падрыхтавана пад кіраўніцтвам Віктара Ганчара.

З 1996 года Інстытуцыі дзяржавы абслугоўваюць выключна аднаго чалавека, які ў той год 24 лістапада праз "рэферэндум" узурпаваў уладу. З гэтым зваротам распачынаецца транзіт ад харызматычнага тыпу легітымізацыі ўлады да еўрапейскага, легальна-рацыянальнага (наколькі законна абіраецца і дзейнічае ўлада, настолькі законныя яе правы на кіраванне).

Далучэнню Беларусі да праграмы eUnion у дадатак да гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме павінна папярэднічаць правядзенне інстытуцыйных рэформаў па зацвярджэнні вершавенства права (рэабілітацыя, рэстытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі (супрацьдзеянне парушэнням правоў на выбарах і на ўдзел у кіраванні краінай).   

Нашыя далейшыя дзеянні:   

1.  Падтрымлівайце і пашырайце петыцыю па арт. 88 Канстытуцыі, як падтрымку дадзенага звароту. Далей мы перайдзем да падачы індывідуальных зваротаў кожны свайму дэпутату.

2.  Падтрымлівайце петыцыю "Скасаваць рэгістрацыю ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" Беларусі з Расеяй!". Гэтая кампанія дае магчымасць выйсці на высокі міжнародны ўзровень.

3.  З падачы звароту па рэалізацыі да Лукашэнкі арт. 88 Канстытуцыі мы пачынаем прыцягненне сродкаў для рэалізацыі “дарожнай карты” (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі. Падтрымлівайце кампанію фінансава! Вашыя сродкі дадуць магчымасць пашыраць дзейнасць і яны ж створаць абавязацельственае права перад вамі, фундатарамі кампаніі    

У склад перамоўнай групы для правядзення з краінамі-гарантамі кансультацыяў у рамках Будапешцкага мемарандума запрошаны Міхаіл Пастухоў, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у адстаўцы, які ў 1996 годзе да апошняга стаяў за імпічмент Лукашэнкі, былыя кіраўнікі Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, праваабаронцы Гары Паганяйла і Алег Волчак – прадстаўнікі сем’яў зніклых палітыкаў, а таксама вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі. Першым з палітычных лідараў у склад перамоўнай групы ўвайшоў старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў.

Еўрасаюз ініцыюе стварэнне "агульнай эканамічнай прасторы" з краінамі Усходняга партнерства (CES EU-EaP) у адказ на парушэнні Расеяй у адносінах да іх асноватворных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, якія прывялі да дэстабілізацыі ў рэгіёне АБСЕ і акупацыі тэрыторый некалькіх краінаў-партнераў.

Такім парушэннем ёсць і "паглыбленая інтэграцыя" у рамках так званай "саюзнай дзяржавы", якую Беларусі навязвае Расея, у складзе якой з 18 сакавіка 2014 года ўкраінскі Крым. З улікам гарантыяў бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, такі "саюз" падрывае міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

Прытрымліваючыся Канстытуцыі-1994 і міжнародных абавязацельстваў, ускладзеных на Беларусь Статутам ААН, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала ў ААН за подпісам яе старшыні Ігара Барысава зварот аб скасаванні ў Сакратарыяце ААН рэгістрацыі "саюзнай дамовы" паміж Беларуссю и Расеяй.

Рэакцыя былога кіраўніка МЗС Украіны Паўло Клімкіна (Pavlo Klimkin) - До речі, цікава ідея. Ми його підтримаємо)

Міхаіл Пастухоў: "Подписываюсь, так как считаю такой договор угрожающим основам белорусской государственности".

Падтрымайце зварот БСДП (Грамада) у ААН сваім подпісам пад адпаведнай петыцыяй

Акрамя беларусаў і украінцаў петыцыю могуць падтрымаць і грамадзяне 100 краінаў свету, якія рэзалюцыяй ГА ААН № 68/262 "Тэрытарыяльнай цэласнасць Украіны" 27 саакавіка 2014 года зацвердзілі са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме міжнародную палітыку непрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль. Прыняццё гэтай палітыкі 20 сакавіка 2014 года ініцыявала Украіна Дэкларацыяй Вярхоўнай Рады "Аб барацьбе за вызваленне Украіны".

Стварэнне CES EU-EaP прадуглежвае інтэграцыю краінаў-партнераў у Адзіны лічбавы рынак ЕС (EU DSM). Распачынаецца збор сродкаў на рэалізацыю "дарожнай карты" (eBelarus + eUnion), якая разам з (eUkraine + eUnion) будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі. 

Падтрымайце рэалізацыю (eBelarus + eUnion)

5 снежня 1994 года Аляксандр Лукашэка падпісаў Будапешцкі мемарандум, па якім Беларусі былі прадастаўленыя гарантыі бяспекі на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ за яе адмову разам у Украінай ад ядзернай зброі і іх далучэнне да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ).

Меньш чым за поўгады пасля Саміту АБСЕ ў Будапешце Лукашэнка паставіў крыж на прынцыпах АБСЕ і, парушаўшы арт.1 Дэкларацыі "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь", 14 траўня 1995 года праз "рэферэндум" зацвердзіў курс на інтэграцыю з Расеяй і змяніў дзеля гэтага гістарычныя сімвалы Беларусі на былыя савецкія.

Усе "рэферэндумы" Лукашэнкі і ягоная ініцыятыва па заключэнні 8 снежня 1999 года так званай "саюзнай дамовы" з Расеяй, якія завялі Беларусь у пастку "паглыбленай інтэграцыі", павінны разглядацца з пазыцыі крымінальнага права і кваліфікавацца па арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) - наўмыснае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Аб гэтым зараз я раю задумацца усім "кандыдатам" на "пераабранне" Лукашэнкі па нелегітымнай Канстытуцыі-1996, улічваючы пры гэтым заключэнне Спецыяльнай камісіі ВС-13 і "Папярэдняе заключэнне аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага" – задумацца аб саўдзеле ў захопе і ўтрыманні дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, якія спалучаныя з забойствамі людзей, што прадуглежвае кваліфікацыю па ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь.

Кампанія “Канстытуцыя-1994: Еўраінтэграцыя” ставіць за мэту аднаўленне ў дачыненні да Беларусі і Украіны дзеяння прынцыпаў Хельсінкскага заключнаага акту АБСЕ, на якіх грунтуюцца гарантыі іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Сёння гэтаму спрыяе іх далучэнне з краінамі-партнерамі да Адзінага лічбавага рынка ЕС у рамках стварэння агульнай эканамічнай прасторы з Еўрасаюзам.

Прававое суправаджэнне кампаніі “Канстытуцыя-1994: Еўраінтэграцыя” здзясняе сябра ЦК БСДП (Грамада) Міхаіл Пастухоў, д.ю.н., прафесар, суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь першага складу (красавік 1994 - студзень 1997 гг.), а прававое суправаджэнне прымянення да А.Лукашэнкі арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (адхіленне ад улады) – Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта.

Каардынаваць кампанію разам са мной будзе Яўген Батура ад Беларускага камітэта салідарнасці з Украінай.

Ігар Леднік, намеснік старшыні Барысаўскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада), суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, адказны сакратар Міжнароднага камітэта "За Будапешцкі мемарандум!".

да тэмы:

"Інфармацыйнае грамадства замест вайны"

"Адкрыты зварот да Лукашэнкі – Нахрана беларусам твой “саюз”?

"Безальтернативный МИНСК" под общественный контроль"!

(eBelarus + eUnion) vs "паглыбленая інтэграцыя"

Інтэграцыя Беларусі ў Адзіны лічбавы рынак Еўрасаюза – гэта на сёння рэальная альтэрнатыва "паглыбленай інтэграцыі" Лукашэнкі з Пуціным. Абавязацельствы яе праводзіць Беларусь усклала на сябе 11 чэрвеня 2015 года, зацвердзіўшы Сумесную Дэкларацыю па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, у якую ўвайшла мая прапанова аб далучэнні краінаў-партнераў да праграмы eUnion – да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (Мальмская дэкларацыя). 

Далучэнне Украіны і Беларусі да праграмы eUnion разглядаецца ў якасці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме і ставіць за мэту аднаўленне Беларуссю і Украінай рэалізацыі правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. 

Абарона незалежнасці, суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі і Украіны на падставе Будапешцкага мемарандума 

З крахам СССР Беларусь з Украінай разам набывалі правы, якія ўласцівыя суверэнітэту незалежных дзяржаў. Амаль адначасова ў ліпені 1990 года Україна і Беларусь прынялі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце – 16-га і 27-га адпаведна. У 1991 годзе пасля дзяржаўнага перавароту ў СССР 19 жніўня (путч ГКЧП) Украіна 24 жніўня прыняла Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны, а Дэкларацыі Вярхоўнага Савета "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" 25 жніўня быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. Дэкларацыя захоўвала юрыдычную сілу да прыняцця 15 сакавіка 1994 года Канстытуцыі Беларусі і разам з ёю была палітыка-прававой асновай незалежнасці Беларусі, пакуль антыканстытуцыйным рэферэндумам 24 лістапада 1996 года гэтая аснова незалежнасці не была зруйнованая.

З распадам СССР Украіна і Беларусь атрымалі ў спадчыну ядзерную зброю (ЯЗ). Дэкларацыямі аб дзяржаўным суверэнітэце яны абвесцілі свае тэрыторыі без’ядзернай зонай.

5 снежня 1994 года, дзякуючы ўкраінскай ініцыятыве, ядзерныя дзяржавы Расея, Вялікабрытанія і ЗША надалі Украіне і Беларусі гарантыі бяспекі за іх адмову ад ЯЗ і далучэнні да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ) у якасці дзяржаў, якія не валодаюць ядзернай зброяй. Гарантыі бяспекі былі аформленыя шляхам падпісання адпаведнага міжнародна-прававога дакумента – Будапешцкага мемарандума. Ядзерныя дзяржавы Францыя і Кітай у той жа дзень падцвердзілі Украіне і Беларусі гарантыі бяспекі сваімі дыпламатычнымі нотамі з ключавымі палажэннямі Будапешцкага мемарандума.

Гарантыямі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме з’яўляецца рэалізацыя ў дачыненні да Украіны і Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ. Сваёй адмовай ад ЯЗ у абмен на гарантыі бяспекі на прынцыпах АБСЕ Украіна і Беларусь узмацнілі міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і еўраатлантычную сістэму бяспекі і, што самае галоўнае, увязалі іх існаванне з рэалізацыяй Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю.

Будапешцкі мемарандум ўваходзіць у дагаворна-прававую базу міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ЯЗ. У сістэме ААН ён зарэгістраваны ў якасці міжнароднага дагавора пад № A/49/765 і ў якасці дакумента Канферэнцыі па раззбраенні пад № CD/1285.

"Краіна-гарант" Расея падпарадкавала сваім уласным інтарэсам ажыццяўленне Беларуссю і Украінай правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, навязаўшы ім на шкоду гарантыям іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме заключанне 22 лістапада 1996 года пагаднення "Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь" і 5 верасня 2014 года так званых "менскіх пагадненняў".

Вынікам парушэння Расеяй Будапешцкага мемарандума адносна Беларусі і Украіны стала “саюзная дзяржава” Расеі і Беларусі ўключна з украінскім Крымам! Калі беларусы з украінцамі адмовяцца ад прынцыпаў АБСЕ і пагадзяцца на "паглыблены саюз" Лукашэнкі з Пуціным, то яны створаць у сусветнай практыцы прэцэдэнт, калі ва ўзброенае супрацьстаянне адно з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Беларусы будуць вымушаныя ў складзе "саюзнага" войску з расейцамі абараняць "саюзны" Крым!

"Саюзная дзяржава" Расеі і Беларусі ўключна з украінскім Крымам руйнуе рэжымы ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі!

Супраць гэтага выступіў Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай, які 5 снежня мінулага года з нагоды двадцацціпяцігоддзя надання ядзернымі дзяржавамі гарантый бяспекі Беларусі і Украіны па Будапешцкім мемарандуме, заклікаў не прызнаваць "саюзную дзяржаву" з украінскім Крымам, і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая накіравала ў ААН зварот аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" – абавязацельствы Беларусі перад Украінай і ААН вышэй за абавязацельствы Лукашэнкі перад Пуціным!

Аднаўленне зруйнованых рэжымаў ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі праз аднаўленне дзеяння ў дачыненні да Украіны і Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ 

Далучэннем Украіны і Беларусі да eUnion будзе выканана рэкамендацыя рэзалюцыі ПАСЕ ад 9 красавіка 2014 года № 1988 (2014) "Апошнія падзеі ва Украіне: пагрозы для функцыянавання дэмакратычных інстытутаў" па заключэнні дадатковых пагадненняў да Будапешцкага мемарандума, якія б гарантавалі незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Рэалізацыя "дарожных карт" (eUkraine + eUnion) і (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі да цяперашняга часу немагчымая з-за правядзення афіцыйным Кіевам пракрамлёўскай палітыкі "безальтэрнатыўнага МЕНСКА па Штайнмаеру" і пабудовы Лукашэнкам з Пуціным "паглыбленага саюза". І тое, і тое робіцца ў расейскіх інтарэсах і на шкоду гарантыям бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме. У сваю чаргу, гэта не дае магчымасць прыступіць да стварэння рэгіянальнай сеткі EU4Digital:eUnion дзеля аднаўлення зруйнованых расейскай узбройнай агрэсіі супраць Украіны міжнароднага рэжыма ядзернага нераспаўсюду і сістэмы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

Невыканне Кіевам рэкамендацыі рэзалюцыі ПАСЕ па заключэнні дадатковых пагадненняў да Будапешцкага мемарандума прывяло да крызысу ў ПАСЕ, у выніку якога Україна атрымала паразу ў барацьбе за санкцыі супраць краіны-агрэсара РФ, а ПАСЕ – расейскага віцэ-прэзідэнта(!). Цяпер расейскім інтарэсам падпарадкованая і дзейнасць Савета Еўропы – старэйшай міжнароднай арганізацыі, якая павінна садзейнічаць супрацоўніцтву паміж краінамі Еўропы ў галіне стандартаў права, правоў чалавека, законнасці і дэмакратычнага развіцця.

Такое стаўленне да міжнароднага права нясе вялікую пагрозу і для незалежнасці Беларусі, бо гэта значна замінае рэалізацыі ёю неад’емных правоў як сувэрэннай дзяржавы ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, як тое абвешчана Дэкларацыяй "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь".

Усебеларускі Кангрэс за незалежнасць і абраная па выніках яго правядзення 15 сакавіка Рада Кангрэсу павінны дамагацца рэалізацыі гарантыяў бяспекі Украіны і Беларусі, не толькі праз сумесныя ўкраінска-беларускія кансультацыі з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй, а і праз узаемадзеянне з дзяржавамі-членамі АБСЕ, Савета Еўропы, з групай краінаў Балтык+ у ПАСЕ –  Латвіяй, Літвой, Эстоніяй і Грузіяй, з якімі Украіна падпісала сумесную заяву па рэалізацыі палітыкі непрызнання анэксіі Крыма і засуджання расейскіх тэрытарыяльных заваёваў ва Украіне, Грузіі і ў Малдове.   

Зацверджаная на Кангрэсе палітыка непрызнання "саюзнай дзяржавы" з украінскім Крымам у сваім складзе павінна быць данесеная да ўсіх краінаў і стуктураў Еўрасаюза, да ўдзельнікаў праграмы ЕС "Усходняе партнерства", да Польшчы і Швецыі, якія гэтую праграму ініцыявалі. Наўрадці ўрады гэтых краінаў у 2008 годзе ў поўнай меры ўяўлялі, што іх ініцыятыва "Усходняе партнерства", якая павінна была ўлічваць характар Еўрапейскай палітыкі дабрасуседства як адзінай і ўзгодненай палітычнай асновы на самой справе стане найвялікім геапалітычным выбухам – разбурэннем міжнародных рэжымаў ядзернага нераспаўсюду і еўраатлантычнай бяспекі ў выніку далучэння Расеяй у свой склад украінскага Крыма.

Заснаваная 7 траўня 2009 года праграма ЕС "Усходняе партнерства", удзельнікі якой па Пражскай Дэкларацыі павінны былі б дзейнічаць ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, на прынцыпах ўзаемных інтарэсаў, абавязацельстваў і адказнасці, на самой справе кіруюцца сваімі ўласнымі нацыянальнымі інтарэсамі. Пасля крызысу ў ПАСЕ крызыс чакае і Усходняе партнерства. Удзел Беларусі ў "паглыбленым саюзе" з краінай-агрэсарам РФ паставіць крыж на яе ўдзеле ў праграме ЕС.  

У якасці выйсця прапануецца кампаніяй "Інфармацыйнае грамадства замест вайны!"  актывізаваць выкананне Украінай і Беларуссю іх абавязацельстваў у рамках Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства далучыцца да праграмы eUnion і праз гэта аднавіць у дачыненні да іх дзеянне прынцыпаў АБСЕ – гарантый іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

Прыняццё на Усебеларускім Кангрэсэ за незалежнасць прапануемага праекта заявы "Аб непрызнанні "саюзнай дзяржавы" Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь з украінскім Крымам у сваім складзе" падцвердзіць рэалізацыю Беларуссю свайго дзяржаўнага суверэнітэта ў адносінах да міжнароднай палітыкі непрызнання змененага статусу украінскага Крыма. Гэта стане падставай для міжнароднай супольнасцці прыняцця санкцыйнай палітыкі ў адносінах да "архітэктараў" "паглыбленай інтэграцыі" за разбурэнне імі рэжымаў ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі і ініцыявання сумесных ўкраінска-беларускіх кансультацый з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй па іх аднаўленні рэалізацыяй "дарожных карт" (eUkraine + eUnion) і (eBelarus + eUnion).

ЗАЯВА (праект)

"Аб непрызнанні "саюзнай дзяржавы" Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь

з украінскім Крымам у сваім складзе" 

Усебеларускі Кангрэс за незалежнасць Беларусі,

пацвярджаючы першаснае значэнне Дэкларацыі Вярхоўнага Савета "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" ад 27 ліпеня 1990 года, якой Рэспубліка Беларусь абвешчана сувэрэннай дзяржавай з вяршэнствам народа ў вызначэнні свайго лёсу, з рэалізацыяй ёю неад’емных правоў як сувэрэннай дзяржавы ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, з адказнасццю за любыя гвалтоўныя дзеяньні супраць нацыянальнай дзяржаўнасьці Рэспублікі Беларусь,

кіруючыся Віленскім мемарандумам "Аб захадах для забеспячэння незалежнасці Беларусі"  ад 3 лістапада 2012 года і Заявай "Аб пагрозе незалежнасці Беларусі" ад 1 снежня 2019 года, якія прынятыя прадстаўнікамі грамадска-палітычных арганізацый і рухаў пад эгідай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі,

спасылаючыся на прадугледжаныя ў артыкуле 2 Статута ААН абавязацельствы ўсіх дзяржаў устрымлівацца ў іх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрытарыяльнай цэласнасці або палітычнай незалежнасці любой дзяржавы і вырашаць свае міжнародныя спрэчкі мірнымі сродкамі,

спасылаючыся на Хельсінкскі заключны акт АБСЕ ад 1 жніўня 1975 года, Мемарандум аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны і Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (Будапешцкі мемарандум) ад 5 снежня 1994 года,

беручы да ўвагі палітыку непрызнання змененага статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля па выніках несанкцыянаванага Украінай рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года у Крыме, якая зацверджана са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме 20 сакавіка 2014 года Вярхоўнай Радай Украіны Дэкларацыяй "Аб барацьбе за вызваленне Украіны" і 27 сакавіка 2014 года Генасамблеяй ААН рэзалюцыяй № 68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны",

спасылаючыся на арт. 103 Статуту ААН аб прымаце Статута ААН у выпадку, калі абавязацельствы па якому-небудзь іншаму міжнароднаму пагадненню акажуцца ў супярэчнасці з абавязацельствамі Членаў Арганізацыі па Статуту ААН,

1. Заяўляе аб непрызнанні так званай "саюзнай дзяржавы" Рэспублікі Беларусь з Расейскай Федерацыяй у складзе якой акупаваная ёю украінская тэрытарыя – Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль, – у якасці суб’екта міжнароднага права і заклікае Беларускі народ і міжнародную супольнасць прытрымлівацца гэтай заявы ў адносінах да "саюзнай дзяржавы", а таксама разглядаць гэтую заяву, як акт цывілізацыйнага і негвалтоўнага адстойвання незалежнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь і акт павагі да дзяржаўнага суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны;

2. Звяртаецца да Сакратарыята ААН па скасаванні рэгістрацыі "саюзнага дагавора" паміж Расейскай Федерацыяй і Рэспублікай Беларусь (рэг. № 36929 ад 1 верасня 2000 года), як супярэчлівага абавязацельствам Рэспублікі Беларусь, ускладзеных на яе Статутам ААН;

3. Заклікае краіны-гаранты ЗША і Вялікабрытанію да кансультацыяў з упаўнаважанымі Беларускага народу і Украінскім урадам па аднаўленні зруйнаваных расейскай агрэсіяй супраць Украіны міжнароднага рэжыма нераспаўсюджання ядзернай зброі і еўраатлантычнай сістэмы бяспекі, якія сталі павязанымі з ажыццяўленнем Беларуссю і Украінай правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю з моменту прадастаўлення ім гарантый бяспекі па Будапешцкім мемарандуме на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акта АБСЕ.