Материалы отфильтрованы по дате: июня 2020

Русский текст. Гэты рускамоўны тэкст маскоўскі офіс Фэйсбуку выдаліў, як і павыдаляў усе пасты пра кампанію па адхіленні Лукашэнкі ад улады. Таксама заблакаваная магчымасць размяшчаць інфармацыю з сайта Інстытута даследвання расейскай агрэсіі. Відаць, Крэмль вельмі зацікаўлены ва ўдзеле беларусаў у чарговым "пераабранні" Лукашэнкі і далейшай напружанасці ў краіне. Сам факт удзелу Лукашэнкі ў "выбарах" легітымізуе ягоны ўдзел у якасці "перагаворшчыка" ад Беларусі з Пуціным па кантролі далейшай рэалізацыі ў расейскіх інтарэсах правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Беларусі. Калі спратрэбіцца, у Беларусь будуць уведзеныя расейскія войскі для абароны "рускамоўных" грамадзян.

Новый русский текст.

На 9 жніўня прызначаныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

4 чэрвеня на нарадзе з міністрамі Лукашэнка А.Р. заявіў: "Запомніце вы і ўсе, хто мяне пачуе, – краіну яны [прэтэндэнты на выбарах] не атрымаюць! У гэтай краіне маё жыццё і многіх з вас". Ад яго нават прагучалі пагрозы ўжыць супраць беларусаў зброю "як у Андыжане" дзеля ўтрымання захопленай у лістападзе 1996 года ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Такія заявы Лукашэнкі А.Р. прымушаюць да тэрміновага вырашэння праблемы законнасці ягоных загадаў, рэалізацыя якіх можа прывесці да чалавечых ахвяр ва ўмовах вельмі напружанай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.

Зварот у ПП СР НС і ЦВК Рэспублікі Беларусь ад 08.06.2020.

Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 

Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 

Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь

па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, 

Копія: Амбасадам ў Беларусі краінаў-падпісантаў Будапешцкага мемарандума: Україна,

Злучаныя Штаты Амерыкі, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі,

Прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза, амбасадам краінаў ЕС ў Беларусі 

ЗВАРОТ 

"Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей) і адмене рашэння ад 15 траўня 2020 года аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні Лукашэнкі А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь"    

15 траўня 2020 года Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зарэгістравала ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Гэтае рашэнне павінна быць адменена у сувязі з ініцыятывай выбаршчыкаў па адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

1 чэрвеня 2020 года мною сумесна з Аўтуховічам М.М. распачаты збор подпісаў выбарцаў Рэспублікі Беларусь пад петыцыяй "За адхіленне Лукашэнкі ад улады! (рэалізацыя арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)" - https://bit.ly/2zWF1dw (скрыншот подпісаў выбарцаў пад петыцыяй дадаецца).  

Падставы адхілення Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у паводле з ч.2  арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь наступныя:

Дэкларацыя "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" ад 27 ліпеня 1990 года абвесціла вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу і рэалізацыю Рэспублікай Беларусь неад’емных правоў як суверэннай дзяржавы ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права. Любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь з боку палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў ці асоб пераследуюцца па закону.

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў першую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Разам з Дэкларацыяй "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь", якой 25 жніўня 1991 года быў нададзены статус канстытуцыйнага закону, Канстытуцыя-1994 складае палітыка-прававую аснову незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 

20 ліпеня 1994 года Лукашэнка А.Р. прынёс прысягу на вернасць беларускаму народу і ўступіў на пасаду першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Пасля развалу СССР Украіна і Беларусь атрымалі ў спадчыну ядзерную зброю (ЯЗ). Дэкларацыямі аб дзяржаўным суверэнітэце яны абвесцілі свае тэрыторыі без’ядзернай зонай.

5 снежня 1994 года Рэспубліка Беларусь дзякуючы Украіне атрымала ад ядзерных дзяржаў ЗША, Вялікабрытаніі і Расеі гарантыі бяспекі за іх адмову ад ядзернай зброі і далучэнне да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ) у якасці дзяржаў, якія не валодаюць ядзернай зброяй. Гарантыі бяспекі былі аформленыя шляхам падпісання адпаведнага міжнародна-прававога дакумента – Будапешцкага мемарандума. Ядзерныя дзяржавы Францыя і Кітай у той жа дзень падцвердзілі Украіне і Беларусі гарантыі бяспекі сваімі дыпламатычнымі нотамі з ключавымі палажэннямі Будапешцкага мемарандума.

Ад імя Украіны Будапешцкі мемарандум падпісаў Кучма Л.Д.

Ад імя Рэспублікі Беларусь Будапешцкі мемарандум падпісаў Лукашэнка А.Р. 

Гарантыямі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме з’яўляецца рэалізацыя ў дачыненні да Украіны і Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ. Сваёй адмовай ад ЯЗ у абмен на гарантыі рэалізацыі ў дачыненні да іх прынцыпаў АБСЕ Украіна і Беларусь узмацнілі міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ і ўвязалі існаванне гэтых бяспекавых рэжымаў з рэалізацыяй Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю.

Будапешцкі мемарандум уваходзіць у дагаворна-прававую базу міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ЯЗ. У сістэме ААН ён зарэгістраваны ў якасці міжнароднага дагавора пад №A/49/765 і ў якасці дакумента Канферэнцыі па разузбраенні пад № CD/1285. 

14 траўня 1995 года Лукашэнка А.Р парушыў Дэкларацыю "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" і паставіў крыж на прынцыпах АБСЕ Будапешцкага мемарандума – праз незаконны "рэферэндум" ён зацвердзіў курс на інтэграцыю з Расейскай Федэрацыяй і змяніў дзяржаўныя гістарычныя сімвалы Беларусі на былыя савецкія.

Міхаіл Пастухоў, д.ю.н., прафесар, суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь першага складу (красавік 1994 - студзень 1997 гг.): Рэферэндум-1995 - спроба знішчэння дзяржаўнасці.

Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня: Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным

2 красавіка 1996 года на аснове вынікаў гэтага незаконнага "рэферэндуму" быў заключаны "дагавор аб утварэнні супольнасці Расеі і Беларусі".

22 лістапада 1996 года пры непасрэдным удзеле вышэйшых службовых асоб Расейскай Федэрацыі (Строева Е.С., Селязнёва Г.Н., Чарнамырдзіна В.С.) паміж Лукашэнкам А.Р. і старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Шарэцкім С.Г. было падпісана пагадненне "Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь"

Умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы суверэннай Рэспублікі Беларусь Расейская Федэрацыя парушыла п.3 Будапешцкага мемарандума і праз згаданае пагадненне спыніла імпічмент Лукашэнкі А.Р., які быў распачаты дэпутатамі Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь за сістэматычнае парушэнне ім Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь.

Расейскае ўмяшальніцтва дала Лукашэнку А.Р. магчымасць правесці 24 лістапада 1996 года наступны незаконны "рэферэндум", якім ён зруйнаваў канстытуцыйны лад краіны. Парушэннем РФ сваих абавязацельстваў па Будапешцкім мемарандуме і навязаннем падпісання пагаднення "Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь" Расейская Федэрацыя падпарадкавала сваім уласным інтарэсам рэалізацыю Рэспублікай Беларусь правоў, уласцівых яе дзяржаўнаму суверэнітэту.

Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта: "Гары Паганяйла: Досыць!".

Міхаіл Пастухоў: "Няўдалая справа аб імпічменце стала кропкай незвароту да дэмакратыі"

Спецыяльная камісія Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь у сваім заключэнні па прававой ацэнцы парушэнняў А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь ацаніла правядзенне "рэферэндума" 24 лістапада 1996 года, як парушэнне ч.2 ст.3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, за якое прадугледжана крымінальная адказнасць па арт.357 КК Рэспублікі Беларусь Беларусь.

Гэтае злачынства доўжыцца ў часе і спалучанае з масавымі рэпрэсіямі, фальсіфікацыямі выбараў па нелегітымнай Канстытуцыі-1996 і, з улікам "Папярэдняга заключэння аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага", прадуглежвае кваліфікацыю па ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).

Праведзенне Лукашэнкам А.Р. "рэферэндумаў" (14.05.1995г., 24.11.1996г. і 17 кастрычніка 2004 года па скасаванні канстытуцыйнага абмежавання тэрміну знаходжання на прэзідэнцкай пасадзе), ініцыяванне ім заключэння 8 снежня 1999 года ад імя Рэспублікі Беларусь так званай "саюзнай дамовы" з Расеяй, што завялі Рэспубліку Беларусь у пастку "паглыбленай інтэграцыі" з краінай-агрэсарам Расейскай Федэрацыяй, якая склала з сябе абавязкі па Будапешцкім мемарандуме перад Беларуссю 22 лістапада 1996 года (перад Украінай – 20 лютага 2014 года), утвараюць склад злачынства, адказнасць за якое прадугледжана арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) - наўмыснае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. 

Цяпер Еўрапейскі саюз ініцыюе стварэнне "агульнай эканамічнай прасторы" з краінамі Усходняга партнерства (CES EU-EaP) у адказ на парушэнні Расеяйскай Федэрацыяй у адносінах да іх асноватворных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, якія прывялі да дэстабілізацыі ў рэгіёне АБСЕ і акупацыі тэрыторый некалькіх краінаў-партнераў.

Такім парушэннем ёсць парушэнне Пуціным разам з Лукашэнкам прынцыпаў АБСЕ Будапешцкага мемарандума, вынікам якога стала знаходжанне з 18 сакавіка 2014 года ў так званай "саюзнай дзяржаве" акупаванага Расеяй украінскага Крыма. З улікам гарантыяў бяспекі Украіны і Беларусі па Мемарандуме такі "саюз" Беларусі з Расеяй падрывае міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

20 сакавіка 2014 года Україна са спасылкай на гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме Дэкларацыяй Вярхоўнай Рады "Аб барацьбе за вызваленне Украіны" ініцыявала палітыку непрызнання змененнага статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль.

27 сакавіка 2014 года 100 краінаў свету рэзалюцыяй Генасамблеі ААН №68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны" зацвердзілі гэтую палітыку ў якасці міжнароднай. Расея і Беларусь рэзалюцыю ГА ААН не падтрымалі.

Адмова займаючага пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. ад рэалізацыі гэтай міжнароднай палітыкі ёсць адмова з яго боку ад рэалізацыі на падставе агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права неад’емных правоў краіны як суверэннай дзяржавы ў інтарэсах беларускага народа. Непрыняццё Беларуссю рэзалюцыі Генасамблеі ААН №68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны" – яскравы прыклад злачыннай дзейнасці Лукашэнкі А.Р. супраць дзяржавы ў расейскіх інтарэсах – арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве).

У такіх абставінах рэгістрацыя Лукашэнкі А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь з мэтай далейшага ўтрымання ім захопленай у лістападзе 1996 года дзяржаўнай улады, замест прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці за здраду дзяржаве стане сведчаннем для усяго свету адмовы беларусаў ад прынцыпаў АБСЕ Будапешцкага мемарандума. Гэта таксама стане сведчаннем адмовы іх, як носбітаў дзяржаўнага суверэнітэта, разам з Лукашэнкам А.Р. ад рэалізацыі Рэспублікай Беларусь сваіх неад’емных правоў як суверэннай дзяржавы ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, абвешчанай Дэкларацыяй "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь"!

"Пераабранне" Лукашэнкі А.Р. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прывядзе да катастрафічных наступстваў для светапарадку. Далейшая реалізацыя ім разам з кіраўніцтвам Расеі палітыкі "паглыбленай інтэграцыі" у рамках "саюзнай дзяржавы" створыць у сусветнай практыцы прэцэдэнт, калі ва ўзброенае супрацьстаянне адно з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме – беларусы будуць вымушаныя ў складзе "саюзнага" войску з краінай-агрэсарам Расейскай Федэрацыяй абараняць "саюзныя" АР Крым і горад Севастопаль!

Каб да гэтага не дайшло, у 25-ю гадавіну надання Украіне і Рэспубліцы Беларусь ядзернымі дзяржавамі гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай прыняў заяву “Аб непрызнанні "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі з украінскім Крымам у яе складзе”. 12 траўня 2020 года Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), прытрымліваючыся нормаў Канстытуцыі-1994 і ўскладзеных на Рэспубліку Беларусь Статутам ААН міжнародных абавязацельстваў, накіравала зварот у ААН аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" паміж Беларуссю и Расеяй.

Цяпер ідзе збор подпісаў пад петыцыяй у падтрымку звароту БСДП (Грамада). Кампания будзе доўжыцца і пашырацца на ўсе 100 краінаў свету, якія са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме зацвердзілі міжнародную палітыку непрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль, покуль не будзе скасавана рэгістрацыіяў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" паміж Беларуссю и Расеяй.  

У рамках CES EU-EaP прадугледжваецца інтэграцыя краінаў-партнераў у Адзіны лічбавы рынак ЕС (EU DSM). 11 чэрвеня 2015 года зацверджана Сумесная Дэкларацыя па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, у якую ўвайшла мая прапанова аб далучэнні краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Рэалізацыя "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) павінна ажыццяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

У 2019 годзе 22 траўня ва Украіне і 5 верасня ў Беларусі Еўрапейскі саюз распачаў рэалізацыю ініцыятывы EU4Digital, якая накіраваная на пашырэнне Адзінай лічбавага рынку ЕС на краіны Усходняга партнёрства. Як суаўтар Сумеснай Дэкларацыі я каардыную стварэнне рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion дзеля аднаўлення зруйнаваных расейскай узброенай агрэсіяй супраць Украіны рэжымаў ядзернага нераспаўсюджання і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ. Вынікам аднаўлення гэтых бяспекавых рэжымаў стане аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці і дзяржаўнага суверэнітэта ўсіх краінаў-партнёраў.

Рэалізацыі "дарожных карт" (eUkraine + eUnion) і (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі сёння замінаюць палітыкі безальтэрнатыўнасці "менскіх пагадненняў" і "паглыбленай інтэграцыі", якія Расея навязала Украіне і Беларусі на шкоду іх гарантыям бяспекі па Будапешцкмі мемарандуме.

Па палітыцы "безальтырнатыўнага МЕНСКА" за маёй ініцыятывай ва Украіне адкрытае крымінальнае справаводства па ч.1 арт. 111 КК Украіны (дзяржаўная здрада).

Па палітыцы "паглыбленай інтэграцыі" у рамках так званай "саюзнай дзяржавы" Расеі і Беларусі дадзеным зваротам я распачынаю узбуджэнне крымінальнай справы супраць Лукашэнкі А.Г. па арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) і ягонага адхілення з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Паведамляю, што мае дзеянні ў інтарэсах дзяржавы рэгламентуюцца гл. 50 ГК Рэспублікі Беларусь, аб чым Лукашэнка А.Г. мною праінфармаваны асабіста – “Адкрыты зварот да Лукашэнкі – Нахрана беларусам твой “саюз”?”.

4 чэрвеня на нарадзе з міністрамі Лукашэнка А.Р. заявіў: "Запомніце вы і ўсе, хто мяне пачуе, – краіну яны [прэтэндэнты на выбарах] не атрымаюць! У гэтай краіне маё жыццё і многіх з вас". Ад яго нават прагучалі пагрозы ўжыць супраць беларусаў зброю "як у Андыжане" дзеля ўтрымання захопленай у лістападзе 1996 года неканстытуцыйным шляхам улады. Такія заявы Лукашэнкі А.Р. прымушаюць да тэрміновага вырашэння праблемы законнасці ягоных загадаў, рэалізацыя якіх можа прывесці да чалавечых ахвяр ва ўмовах вельмі напружанай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.  

У лістападзе 2010 года дэпутаты ПП і СР НС, а таксама сябры ЦВК Рэспублiкi Беларусь не адрэгавалі на наш са старшынёй юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта Паганяйла Г.П. і грамадзян зварот аб правядзенні да Лукашэнкі А.Р. працэдуры ягонага зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з арт. 88 Канстытуцыі Рэспублiкi Беларусь і адмове ягонай рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты ў адпаведнасці з арт. 33, 68 ВК Рэспублікі Беларусь. Гэта прывяло да крывавых падзей пад час гвалтоўнага разгону акцыі пратэсту грамадзян супраць вынікаў "выбараў" 19 снежня 2010 года.   

Паводле з арт. 59 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь "Дзяржава абавязана прымаць усе даступныя ёй меры дзеля стварэння ўнутранага і міжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй.

Дзяржаўныя органы, службовыя і іншыя асобы, якім даверана выкананне дзяржаўных функцый, абавязаны ў межах сваёй кампетэнцыі прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод асобы.

Гэтыя органы і асобы нясуць адказнасць за дзеянні, якія парушаюць правы і свабоды асобы".

Рэалізацыя арт. 59 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сёння немагчымая з-за змены 24 лістапада 1996 года "рэферэндумам" канстытуцыйнага ладу краіны (арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь), якая адбылася праз змову Лукашэнкі А.Р. з кіраўніцтвам "краіны-гаранта" Расейскай Федэрацыі аб рэалізацыі ў яе інтарэсах уласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту правоў Рэспублікі Беларусь у абмен на яе дапамогу утрымання Лукашэнкам А.Р. захопленай неканстытуцыйным шляхам дзяржаўнай улады (арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь).

У склаўшайся сітуацыі маюцца ўсе падставы для распачатку кансультацыяў з "краінамі-гарантамі" ЗША і Вялікабрытаніяй па Будапешцкім мемарандуме па аднаўленні рэалізацыі правоў, уласцівых дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, у інтарэсах беларускага народа.     

На падставе выкладзенага, кіруючыся арт.арт 2, 3, 7, 21, 22, 40, 97, 98 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адпаведных нормаў рэгламента абедзьвюх палат НС Рэспублікі Беларусь, прымаючы да ўвагі Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (гвалтоўна разогнанага Лукашэнкам А.Р. пасля рэферэндума-1996) "Аб мерах па рэалізацыі заключэння спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь", у мэтах аднаўлення дзеяння Дэкларацыі "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" і прынцыпаў АБСЕ Будапешцкага мемарандума аб гарантыях бяспекі Украіны і Рэспублікі Беларусь,  

ПРАШУ: 

1. ПП НС Рэспублікі Беларусь прыняць рашэнне аб вылучэнні абвінавачванняў супраць займаючага пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 і ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь;

2. СР НС Рэспублікі Беларусь арганізаваць расследаванне дадзеных абвінавачванняў у адносінах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. у сувязі з абгрунтаванымі падазрэннямі ў здзяйсненні ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 і ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь;

3. ПП і СР НС Рэспублікі Беларусь ініцыяваць кансультацыі з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй па Будапешцкім мемарандуме дзеля аднаўлення рэалізацыі правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, у інтарэсах беларускага народа;

4. ЦВК Рэспублікі Беларусь адмяніць рашэнне ад 15 траўня 2020 года аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні Лукашэнкі А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

                         8 чэрвеня 2020 года                                                                     /Леднік І.А./    

Адкрыты зварот бізнесоўцаў, якія прашлі турму (Мікола Аўтуховіч, Ігар Леднік).

09.06.2020  Адхіленне Лукашэнкі ад улады

01.07.2020 Адхіленне Лукашэнкі ад улады: да беларусаў і гарантаў іх бяспекі – ЗША і Вялікабрытаніі

06.07.2020 Адхіленне Лукашэнкі ад улады: Аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Р. з-за спраў зніклых палітыкаў (зварот у ЦВК Рэспублікі Беларусь).

1 верасня зварот Барысаўскай раёнай арганізацыі БСДП (Грамада) дэпутатам ПП НС Рэспублікі Беларусь - злачынец супраць чалавецтва не мае права на інаугурацыю!

К слушаниям по ситуации в Беларуси (21.09.2020., Брюссель)

З правядзеннем першых прэзідэнцкіх "выбараў" 9 верасня 2001 года па Канстытуцыі-1996 у Беларусі скасованы асноўны прынцып прававой дзяржавы – роўнасць ўсіх перад Законам!

Гэтая праблема дасюль існавала, таму як ніхто не выкарыстоўваў заключэнне Спецкамісіі ВС-13, якое было падрыхтавана пад кіраўніцтвам Віктара Ганчара.

З 1996 года Інстытуцыі дзяржавы абслугоўваюць выключна аднаго чалавека, які ў той год 24 лістапада праз "рэферэндум" узурпаваў уладу. З гэтым зваротам распачынаецца транзіт ад харызматычнага тыпу легітымізацыі ўлады да еўрапейскага, легальна-рацыянальнага (наколькі законна абіраецца і дзейнічае ўлада, настолькі законныя яе правы на кіраванне).

Далучэнню Беларусі да праграмы eUnion у дадатак да гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме павінна папярэднічаць правядзенне інстытуцыйных рэформаў па зацвярджэнні вершавенства права (рэабілітацыя, рэстытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі (супрацьдзеянне парушэнням правоў на выбарах і на ўдзел у кіраванні краінай).   

Нашыя далейшыя дзеянні:   

1.  Падтрымлівайце і пашырайце петыцыю па арт. 88 Канстытуцыі, як падтрымку дадзенага звароту. Далей мы перайдзем да падачы індывідуальных зваротаў кожны свайму дэпутату.

2.  Падтрымлівайце петыцыю "Скасаваць рэгістрацыю ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" Беларусі з Расеяй!". Гэтая кампанія дае магчымасць выйсці на высокі міжнародны ўзровень.

3.  З падачы звароту па рэалізацыі да Лукашэнкі арт. 88 Канстытуцыі мы пачынаем прыцягненне сродкаў для рэалізацыі “дарожнай карты” (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі. Падтрымлівайце кампанію фінансава! Вашыя сродкі дадуць магчымасць пашыраць дзейнасць і яны ж створаць абавязацельственае права перад вамі, фундатарамі кампаніі    

У склад перамоўнай групы для правядзення з краінамі-гарантамі кансультацыяў у рамках Будапешцкага мемарандума запрошаны Міхаіл Пастухоў, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у адстаўцы, які ў 1996 годзе да апошняга стаяў за імпічмент Лукашэнкі, былыя кіраўнікі Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, праваабаронцы Гары Паганяйла і Алег Волчак – прадстаўнікі сем’яў зніклых палітыкаў, а таксама вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі. Першым з палітычных лідараў у склад перамоўнай групы ўвайшоў старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў.