Понедельник, 01 февраля 2021 20:16

eBelarus Избранное

Автор
Оцените материал
(2 голосов)
ID-картка eBelarus ID-картка eBelarus

eBelarus - русский перевод.

У супрацоўніцтве з Міжнародным дабрачынным фондам "Беларусь будучыні", зарэгістраваным у Таліне, распачалася рэалізацыя праграмы "(eBelarus + eUnion): падтрымка правядзення інстытуцыйных рэформаў".

Першапачаткова праграмай ставілася мэта рэалізацыі прынцыпа няўхільнасці пакарання за злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі. З 1 верасня мінулага года Згуртаванне беларусаў Люксембурга ў рамках міжнароднай кампаніі #GlobalFreedomWay вядзе дзейнасць па стварэнні сеткі міжнародных каардынатараў "Шлях да Гаагі".

З паведамленняў аб намерах Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь  прызнаць “экстрэмісцкімі” бел-чырвона-белы сцяг і іншыя сімвалы, а Расеі "нармалізаваць сітуацыю ўнутры Беларусі" дзеля "глыбокай інтэграцыі" праграма набыла рысы падтрымкі нацыянальна-вызвольнага руха.

11 чэрвеня 2015 года ў Люксембургу зацверджана Сумесная Дэкларацыя па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства з маёй прапановай аб далучэнні краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion).

Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якасці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. З-за немагчымасці дасюль скончыць вайну ва Украіне шляхам рэалізацыі "дарожнай карты" (eUkraine + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі, вайна прыйшла і на Беларусь у выглядзе злачынстваў рэжыма Лукашэнкі супраць чалавечнасьці. Яны ніколі не будуць пры ім раследавацца ў рамках нацыянальнай юрысдыкцыі.

Кола патэнцыйных ахвяр гэтага міжнароднага крымінальнага злачынства значна пашырыцца з прызнаннем бел-чырвона-белага сцяга "экстрэмісцкім". У Беларусі будзе занакадаўча ідэнтыфікаваная супольнасць грамадзян, супраць якой без адказнасці можна будзе здзяйсняць крымінальны пераслед па палітычных і нацыянальна-культурных прыкметах. Злачынствы супраць чалавечнасьці, якія выклікаюць заклапочанасць усёй міжнароднай супольнасці і адказнасць за якія па Рымскім статуце падпадае пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, Лукашэнка "легалізуе" сваім "экстрэмісцкім" заканадаўствам.

Па законе Рэспублікі Беларусь "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" пад крымінальную адказнасць падпадаюць дзеянні па захопу і ўтрыманні дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, а таксама тэрарызм. І калі наш з Міколай Аўтуховічам зварот ад 8 чэрвеня мінулага года ў "парламент" аб адхіленні Лукашэнкі з паста Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на падставе "заключэння Ганчара" (Канстытуцыя 1996 года - захоп дзяржаўнай улады) не разглядаецца і ў чарговы раз пасля "пераабрання" Лукашэнкі ў 2010 годзе да крымінальнай адказнасці за "тэрарызм" беспадстаўна прыцягваецца мой сябра Мікола Аўтуховіч, можна цвёрда сцвярджаць, што пры "Канстытуцыі-1996" Беларусь і надалей будзе знаходзіцца ў стане "захопленай" дзяржавы з вельмі трагічнымі для яе грамадзян наступствамі.

Палітычны крызіс у Беларусі распачаўся не ў мінулым годзе, а ў 1999-м, калі пасля забойства Віктара Ганчара дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання выкінулі ягонае заключэнне на сметнік і 9 верасня 2001 года былі праведзеныя першыя выбары па Канстытуцыі-1996, якімі Лукашэнке быў нададзены карт-бланш на шматлікія "пераабранні", на гвалт, на злачынствы супраць чалавечнасці.

Каб выйсці са стану "захопленай" дзяржавы і распачатая праграма па рэалізацыі (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, пад якім стаіць подпіс Лукашэнкі.

Фармаванне eBelarus будзе здзяйсняцца пры падтрымцы Еўракамісіі і экспертаў эстонскай праграмы e-Residency, што прадаставіць магчымасць стаць е-рэзідэнтамі eBelarus беларусам, якія пражываюць на Радзіме, так і тым, хто ў замежжы.  

З улікам таго, што фармаванне і дзейнасць eBelarus будзе здзяйсняцца на падставе Канстытуцыі-1994 і "заключэння Ганчара", галоўным прававым кансультантам праграмы з’яўляецца шырока вядомы прававед Гары Паганяйла – намеснік старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта. Праграма будзе рэалізоўвацца на падставе прававых заключэнняў Гары Пятровіча, якія мы з ім выкарыстоўвалі ў кампаніі па адхіленні Лукашэнкі ад улады ў 2010 годзе. Гарантыяй таго, што распачатая намі 10 год таму справа будзе даведзеная да канца сёння з’яўляецца ўдзел ЗША і Вялікабрытаніі ў рэалізацыі праграмы (eBelarus + eUnion) і тыя ахвяры злачынстваў Лукашэнкі супраць чалавечнасці, якія апрыёры немагчымыя ў дзяржаве, якой нададзеныя гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме!

Іншы "гарант" бяспекі Беларусі – Расейская Федэрацыя, праз парушэнне Мемарандума ў лістападзе 1996 года дапамагла Лукашэнке зруйнаваць канстытуцыйны лад краіны і з ягонай дапамогай падпарадкавала сваім інтарэсам рэалізацыю правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Праз будучы Усебеларускі народны сход РФ закрэпіць гэтае падпарадкаванне.

Намеснік кіраўніка Савету бяспекі РФ Дзмітры Мядзьведзеў не бачыць ні якай альтэрнатывы "глыбокай інтэграцыі" нашай краіны з Расеяй і каб мець падставы для "нармалізацыі сытуацыі ў Беларусі" 19 лiстапада мінулага года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі Расейскай Федэрацыі. Канстытуцыйна-прававы аналіз гэтага пагаднення Гары Паганяйла сведчыць аб мэтанакіраваных дзеяннях па падрыву суверэнітэта і бяспекі Беларусі (Тры дні на акупацыю Беларусі на законнай падставе). 

Дэкларацыя "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" ад 27 ліпеня 1990 года абвесціла вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу і рэалізацыю Рэспублікай Беларусь неад’емных правоў як суверэннай дзяржавы ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права. Любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь з боку палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў ці асоб пераследуюцца па закону.

Дзеля выканання гэтых нормаў Дэкларацыі ініцыяваныя кампаніі "Шлях да Гаагі" і скасаванні ў Сакратарыяце ААН рэгістрацыі "саюзнай дамовы" з-за знаходжання з 18 сакавіка 2014 года ў так званай "саюзнай дзяржаве" украінскага Крыму. Адмова ж ад рэалізацыі міжнароднай палітыкі непрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль, якая зацверджана 100 краінамі свету са спасылкай на гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме, у хуткім часе прывядзе да таго, што беларусы будуць вымушаныя ў складзе "саюзнага войску" з "гарантам" РФ абараняць "саюзны" Крым!

Заклікаем беларусаў прыняць удзел у рэалізацыі праграмы "(eBelarus + eUnion): падтрымка правядзення інстытуцыйных рэформаў", якая будзе здзяйсняцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі, з перспектывай будучага атрымання е-рэзідэнцтва ў eBelarus!

Не пакінем Лукашэнке падстаў надалей гандляваць суверэнітэтам Беларусі і беспакарана здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасьці ў адносінах да яе грамадзян па ягонай Канстытуцыі-1996 пад чырвона-зялёным сцягам!

Да Міжнароднай анлайн-канферэнцыі "Усходняе партнёрства: інфармацыйнае грамадства замест вайны": 

РГ2 ФГС УП: Да стварэння рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion
WG2 CSF EaP: Towards the creation of a regional network EU4Digital: eUnion

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!   

Ігар Леднік, мэнэджэр праграмы (eBelarus + eUnion), суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, адказны сакратар Міжнароднага камітэта "За Будапешцкі мемарандум!". Бізнэс (фінансавы менеджмент на рынку капіталу) паралізаваны эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй. З моманту галадоўкі Ледника ў турме ў абарону правоў уласнасці дзяржавы, а таксама легалізацыі злачынства супраць дзяржавы ў судзе дзейнічае ў яе інтарэсах у адпаведнасці з гл. 50 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (дзеянні ў чужым інтарэсе без даручэння).

Прочитано 825 раз Последнее изменение Суббота, 14 августа 2021 12:48
Игорь Ледник

Заместитель Директора Института исследования российской агрессии 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Эксперты ИИРАстатьи и интервью