Вторник, 22 декабря 2020 18:37

Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі - кейс "Аўтуховіч - Панасюк" Избранное

Автор
Оцените материал
(0 голосов)
The United States Senate The United States Senate

Сэнат ЗША ўхваліў "Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі" (Радыё Свабода), які пашырае паўнамоцтвы прэзыдэнта ЗША па санкцыйнай палітыкі адносна рэжыму Лукашэнкі і ягонага праекту "саюзнай дзяржавы" з пуцінскай Расеяй.

У першыню Акт аб дэмакратыі для Беларусі быў прыняты ў ЗША ў 2004 годзе па ініцыятыве сенатара Джона Маккейна ў адказ на нежаданне Лукашэнкі расследаваць справы гвалтоўных знікненняў і па-за судовых пакаранняў смерцю ў 1999-2000 гадах вядомых апанентаў ягонага рэжыму адзінаўладдзя.

Акт аб дэмакратыі для Беларусі двойчы абнаўляўся ў 2006 і 2011 гадах, але сам па сабе Акт не ўсталюе дэмакратыю на Беларусі без плённай супрацы з ЗША - зкраінай-гарантам бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме.

Аўтар "Акта аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі" 2020 года кангрэсмен Крыс Сміт будзе дамагацца прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе. 

Кейс "Аўтуховіч - Панасюк" - гэта пачатак узаемадзеяння з ЗША, якое будзе ажыцяўляцца ў рамках міжнароднай сеткі каардынатараў "Шлях да Гаагі".

 
Генеральная пракуратура

Рэспублікі Беларусь,

вул. Інтэрнацыянальная 22, 220030, Менск

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.,

Копія:       Суд Ленінскага раёна г. Гродна,

вул. Даватара, 2/1, 230012,,Гродна,

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.,

Адвакат ЮК Ленінскага раёна г. Гродна Байнаровіч І.М.,

 e-mail:  Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.,  

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь,

вул. Фрунзе, д. 19, 220034, г. Менск,

e-mail:  Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.,

Амбасады ЗША, Вялікабрытаніі,

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі,

Срокі масавай інфармацыі,

 

Ледніка Ігара Аляксандравіча,

які пражывае: г. Барысаў, 

ЗАЯВА

Аб адказнасці за прыцягненне ў якасці абвінавачаных заведама невінаватых

19 лістапада 2020 года старшы следчы другога аддзялення Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта маёр юстыцыі Конан А.В. вынес пастанову аб перадачы пракурору для накіравання ў суд крымінальнай справы №20125212227 па абвінавачванні Панасюка Ю.Р. па ч. 1 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь.

24 лістапада 2020 года дадзеная крымінальная справа накіраваная ў суд Ленинкого раёна г. Гродна для разгляду па сутнасці, аб чым абвінавачаны Панасюк Ю.Р. апавешчаны паведамленнем №1853сл-2020/7244 ад 24.11.2020 за подпісам пракурора г. Гродна старшага саветніка юстыцыі Клішына В.В.

Па дадзеным факце павінна быць узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 393 КК Рэспублікі Беларусь на падставе наступных абставінаў:

Прыцягненне Юрыя Панасюка да крымінальнай адказнасці па ч. 1 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь з’яўляецца здабыткам галоснасьці і наносіць шкоду дзелавой рэпутацыі Грамадзянскай анлайн-ініцыятывые “Еўропа без дыктатур!”, удзельнікам якой спадар Панасюк з’яўляецца з 9 красавіка 2016 года. 

Грамадзянская анлайн-ініцыятыва “Еўропа без дыктатур!” дзейнічае на падставе Дэкларацыі АБСЕ аб асноўных свабодах ў лічбавы век і з 2013 года з’яўляецца ўдзельнікам Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП).

Удзельнікі анлайн-ініцыятывы “Еўропа без дыктатур!” кіруюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 года, заключэннем Спецыяльнай камісіі Вярхоўнага Савета 13-га склікання па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь (“Заключэнне Ганчара”), а таксама Пастановай ВС-13 “Аб мерах па рэалізацыі заключэння спецыяльнай камісіі”.

У ліпені 2014 года да крымінальнай адказнасці па ч. 2 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь прыцягвалася ўзельніца Грамадзянскай анлайн-ініцыятывы “Еўропа без дыктатур!” вядомая праваабаронца Кацярына Садоўская. Дзякуючы звароту ад 9 ліпеня 2014 года да Генеральнай пракуратуры і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь спадарыня Садоўская пазбегла асуджэння па ч. 2 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь.

Немагчымасць прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян за абразу і паклёп на гр-на Лукашэнку грунтуецца на наступных прававых падставах:

Непасрэдным аб'ектам злачынства па арт. 367 і 368 КК Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца грамадскія адносіны, якія забяспечваюць аўтарытэт дзяржаўнай улады. Абавязковымі дадатковымі яго аб'ектамі выступаюць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ахова якіх крымінальным законам была ўведзеная арт. 79 Канстытуцыі па выніках рэферэндума-1996 (гл. “Заключэнне Ганчара”: Канстытуцыя 1996 года – захоп дзяржаўнай улады).

Права на статус Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і на абарону крымінальным законам гонара і годнасці грамадзянін атрымлівае на падставе легальна-рацыянальнага тыпу легітымізацыі ўлады, то бок, наколькі законна абіраецца і дзейнічае ўлада, настолькі законныя яе правы на кіраванне.

Дамаганні гр-на Лукашэнкі статусу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з магчымасццю абараняць сваі гонар і годнасць крымінальным законам не маюць ніякіх прававых падстаў!

8 чэрвеня 2020 года разам з вядомым прадпрымальнікам і на сёння палітычным вязнем Міколаям Аўтуховічам, які зараз знаходзіцца ў турме па абвінавачванні ў тэрарызме, мы ініцыявалі адхіленне Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) і ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).

Пасля “выбараў” 9 жніўня з улікам таго гвалту, якім Лукашэнка намагаецца зацвердзіць сваё чарговае "пераабранне", высынутыя мною з Мікалаем Аўтуховічам абвінавачванні яму 1 верасня былі падтрыманы Барысаўскай арганізацыяй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Лукашэнке было высунутае дадатковае абвінавачванне па арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва).

Спроба легалізаваць пералічаныя вышэй злачынствы гр-на Лукашэнкі шляхам абароны ягонага “прэзідэнцкага” статуса праз прыцягненне Юрыя Панасюка да крымінальнай адказнасці па ч. 1 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь і ягонае далейшае асуджэнне ад імя Рэспублікі Беларусь, ад імя носьбіта яе суверэнітэту – беларускага народа, пацягне за сабой цяжкія наступствы для грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, для бяспекі ў рэгіёне АБСЕ і для светапарадку ў цэлым, улічваючы наяўнасць подпісу Аляксандра Лукашэнкі ад імя Рэспублікі Беларусь пад Будапешцкім мемарандумам аб гарантыях яе бяспекі, па якім 5 снежня 1994 года ядзерныя дзяржавы Расея, ЗША і Вялікабрытанія ўзялі на сябе абавязацельствы па гарантаванаму імі дзеянню ў дачыненні да Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ ў абмен на адказ ад ядзернай зброі, дзе адным з асноўных прынцыпаў з’яўляецца абарона правоў і свабод чалавека.

У зваротах ва ўсе дзяржаўныя органы, у якіх гаворка ідзе пра высунутыя гр-ну Лукашэнке абвінавачванні ў цяжкіх крымінальных злачынствах пазначана, што я з’яўляюся суаўтарам Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства (зацверджана 11 чэрвеня 2015 года) у частцы далучэння краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Беларусі і Украіны далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

Рэалізацыя "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) павінна ажыцяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

Далучэнню да eUnion павінны папярэднічаць меры па зацвярджэнні вяршэнства права (рэабілітацыя, рэстытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі (супрацьдзеянне парушэнням выбарчых правоў грамадзян) дзеля ліквідацыі лічбавага разрыву з ЕС.

Такім чынам у рамках (eBelarus + eUnion) пад кантроль узятыя ўсе крымінальныя справы ў Беларусі, якія ўзбуджаныя супраць апанентаў рэжыму Лукашэнкі і па якім ужо вынесеныя судовыя прысуды, а таксама ўсе адмоўныя адказы ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па факце злачанстваў супраць чалавечнасці, якія сёння свядома здзяйсняюцца ў рамках шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу на грамадзянскіх асоб па палітычных прычынах (забойствы, гвалтоўныя знікненні людзей, заключэнні ў турму, катаванні, згвалтаванні і іншае жорсткае пазбаўленне фізічнай свабоды ў парушэнне асноватворных нормаў міжнароднага права, якія суправаждаюцца наўмысным прычыненні моцных пакут, сур'ёзнымі цялеснымі пашкоджаннямі і сур'ёзным уронам псіхічнага і фізічнага здароўя чалавека).

Усе пералічаныя справы будуць перагледжаны пад наглядам ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме на прадмет парушэння правоў чалавека і саўдзелу службовых асобаў у пералічаных вышэй злачынствах гр-на Лукашэнкі шляхам іх бяздзеяння, альбо прыцягнення да адказнасці заведама невінаватых і вынясення заведама неправасудных рашэнняў. Гэтаму будзе спрыяць прыняты 21 снежня Сенатам ЗША "Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі".

На фоне забойстваў і катаванняў, па якім не ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы, прыцягненне да крымінальнай адказнасці спадара Панасюка Ю.Р. за замах на гонар і годнасць асобы, у інтарэсах якога гэтыя злачынствы супраць чалавечнасці здзяйсняюцца, з’яўляецца грубым парушэннем асноўнага прынцыпа прававой дзяржавы – роўнасці ўсіх перад Законам, які павінен дзейнічаць у абарону асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь – Чалавек з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы.

Стаўлю ў адпаведнасць, што мае дзеянні ў рамках дадзенага звароту здзяйсняюцца ў інтарэсах дзяржавы на падставе гл. 50 ГК Рэспублікі Беларусь, у абарону правоў уласнасці якой я бізнесовец трымаў у турме галадоўку з патрабаваннем прызнаць дзяржаву пацярпелым уласнікам (справа № 330933 ад 30.07.1998г.). Па гэтай справе пракурор у судзе Барысава адмовіўся ад абвінавачванняў на карысць дзяржавы, легалізаваўшы такім чынам падатковае злачынства супраць яе. Сёння ж за сродкі падаткаплацельшчыкаў легалізуюцца злачынствы супраць чалавечнасці асобы пры ўладзе, у тым ліку, праз абарону яе гонара і годнасці ў справе Юрыя Панасюка!

Наяўнасць у Генеральнай пракуратуры і Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь зварота ад 9 ліпеня 2014 года Грамадзянскай анлайн-ініцыятывы “Еўропа без дыктатур!” у абарону яе ўдзельніцы Кацярыны Садоўскай, па якому яна пазбегла судовага прысуду па ч. 2 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь, сведчыць аб наяўнасці ў дзеяннях па прыцягненні да адказнасці другога яе ўдзельніка Юрыя Панасюка прыкмет крымінальнага злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 393 КК Рэспублікі Беларусь.

На падставе выкладзенага, прашу ўзбудзіць крымінальныя справы па ч. 2 арт. 393 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах да службовых асоб, якія датычныя да прыцягнення да крымінальнай адказнасці ў якасці абвінавачаных заведама невінаватых грамадзян:

1.   Панасюка Ю.Р. па ч. 1 арт. 368 КК Рэспублікі Беларусь;

2.   Аўтуховіча М.М. па арт 289 КК Рэспублікі Беларусь – аспрэчванне ім прававымі сродкамі “прэзідэнцкага” статуса гр-на Лукашэнкі выключае здзяйсненне Аўтуховічам актаў тэрарызму. 

 22 снежня 2020 года                                                                 /Леднік І.А./

23 снежня ў закрытым судовым пасяджэнні Юрыя Панасюка асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняя хімія") за абразу Лукашэнкі.

Прочитано 521 раз Последнее изменение Пятница, 25 декабря 2020 05:03
Игорь Ледник

Заместитель Директора Института исследования российской агрессии 

Другие материалы в этой категории: « Гарантыі бяспекі Беларусі vs міжнародныя злачынствы
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Эксперты ИИРАстатьи и интервью