Вторник, 08 декабря 2020 11:26

Гарантыі бяспекі Беларусі vs міжнародныя злачынствы Избранное

Автор
Оцените материал
(0 голосов)
5 снежня 1994 года падпісанне Будапешцкага мемарандума 5 снежня 1994 года падпісанне Будапешцкага мемарандума
У свеце той істэрыі, якую Аляксандр Лукашэнка зладзіў 2 снежня на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, заклікаючы аб'яднаць намаганні ў супрацьстаянні ўмяшальніцтву звонку і інспіраванаму Захадам народнаму пратэсту ў Беларусі, то бок, – "звычайнаму мяцежу", хочу яму нагадаць аб ягонай ролі ў беларускай гісторыі, якая выключае будзь якое знешняе ўмяшальніцтва ў справы суверэннай Рэспублікі Беларусь. 
 
5 снежня 1994 года Рэспубліка Беларусь дзякуючы Украіне атрымала ад ядзерных дзяржаў ЗША, Вялікабрытаніі і Расеі гарантыі бяспекі за яе адмову ад ядзернай зброі (ЯЗ) і далучэнне да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ) у якасці дзяржавы, якая не валодае ЯЗ. Гарантыі бяспекі былі аформленыя шляхам падпісання адпаведнага міжнародна-прававога дакумента –Будапешцкага мемарандума, пад якім стаіць подпіс Лукашэнкі. Да Мемарандума сваімі дыпламатычнымі нотамі далучыліся Францыя і Кітай.            
 
     
Гарантыямі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме з’яўляецца гарантыі рэалізацыі ў дачыненні да Украіны і Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ. Сваёй адмовай ад ЯЗ у абмен на гарантыі дзеяння прынцыпаў АБСЕ, Украіна і Беларусь не толькі ўзмацнілі міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ, але і ўвязалі існаванне гэтых бяспекавых рэжымаў з рэалізацыяй імі правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю. 
 
Будапешцкі мемарандум уваходзіць у дагаворна-прававую базу міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ЯЗ. У сістэме ААН ён зарэгістраваны ў якасці міжнароднага дагавора пад №A/49/765 і ў якасці дакумента Канферэнцыі па разузбраенні пад №CD/1285. 
Пад час падпісання Мемарандума Лукашэнку ўжо не цікавіла Беларусь – ён жыў з "крамлёўскім тронам" у галаве і крок за крокам пачаў заганяць краіну ў пастку "саюзнай дзяржавы".
 
                           
 
14 траўня 1995 года – Лукашэнка парушыў Дэкларацыю "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь", паставіў крыж на прынцыпах АБСЕ Будапешцкага мемарандума і праз незаконны "рэферэндум" зацвердзіў курс на інтэграцыю з РФ. А ў знак сваёй лаяльнасці да Крамля змяніў да гэтага дзяржаўныя гістарычныя сімвалы Беларусі на больш прывабныя Маскве ўзору "прыднястроўскіх".
2 красавіка 1996 года – па выніках "інтэграцыйнага рэферэндуму" падпісаў "дагавор аб утварэнні супольнасці Расеі і Беларусі".
 
22 лістапада 1996 года – "расейска-беларуская супольнасць" ратуе Лукашэнку ад імпічменту за сістэматычныя парушэнні Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь. Праз тое парушэнне п.3 Будапешцкага мемарандума "гарант" РФ падпарадкавала сваім уласным інтарэсам рэалізацыю правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Беларусі. 
 
Сёння Расея нясе прамую адказнасць за злачынствы Лукашэнкі супраць чалавечнасці – з сумеснага з ім руйнавання канстытуцыйнага ладу Беларусі ў 1996-м надалей з расейскай дапамогай у краіне была выбудаваная інстытуцыйная сістэма гвалту, якую зараз прыйдзецца руйнаваць з дапамогай ААН і АБСЕ. І намеснік старшыні Камітэта па правах чалавека ПА АБСЕ Міхаэль Георг Лінк мае рацыю, заклікаючы "узмацніць ціск не толькі на Беларусь, але і на Расею, каб яны дазволілі АБСЕ выконваць тую ролю, для якой яна была створана".
 
                              
 
8 снежня 1999 года – Лукашэнка падпісвае "саюзную дамову" з "гарантам" РФ.
18 сакавіка 2014 года – у "саюзную дзяржаву" уключаецца захопленый Расеяй украінскі Крым. 
 
27 сакавіка 2014 года – 100 краінаў свету рэзалюцыяй Генасамблеі ААН №68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны" са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме зацверджаюць міжнародную палітыку непрызнання змененнага статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль. Лукашэнка ж з Пуціным гэтую палітыку, заснаваную на прынцыпах АБСЕ, ігнаруюць. 
 
Таму да "выбараў" 8 жніўня ўжо існавалі ўсе падставы, каб высунуць Лукашэнку абвінавачванні па двум артыкулам КК Рэспублікі Беларусь, уключаючы "здраду дзяржаве". Пасля "выбараў" барысаўскія сацыял-дэмакраты высунулі трэцці – арт. 128 (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва). На падставе дэпутатцкага адказу мы сёння маем справу з іх саўзделам у пералічаных злачынствах і добрую для дыктатарскіх "прызначэнцаў" перспектыву трапіць у Глабальны санкцыйны механізм Магніцкага, які ЕС афіцыйна запусціць у Дзень правоў чалавека 10 снежня (асобы і арганізацыі, якія лічацца адказнымі за злачынствы супраць чалавечнасці, катаванні, бесчалавечнае ці прыніжаючае годнасць абыходжанне ці пакаранне, пазасудовыя пакаранні смерцю, гвалтоўныя знікненні людзей і адвольныя арышты або затрыманні).  
 
Дзеля аднаўлення дзеяння гарантыяў бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме надалей будзе прадоўжана ўкраінска-беларуская кампанія па скасаванні рэгістрацыі “саюзнай дамовы у Сакратарыяце ААН, а "гарантамі" ЗША і Вялікабрытаніяй будзе вынесеная на Раду Бяспекі ААН адмысловая рэзалюцыя па накіраванні Пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе на расследванне адзінага ўкраінска-беларускага кейсу міжнародных злачынстваў: ваенных ва Украіне і супраць чалавечнасці ў Беларусі. Кансультацыйна-прававую падтрымку прапанована здзейсняць Global Rights Compliance – міжнароднаму юрыдычнаму партнерству са штаб-кватэрай у Гаазе.
 
18 лістапада Кангрэс ЗША прыняў пашыраны “Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі”, а створаная на дадзеный момант сетка міжнародных каардынатараў “Шлях да Гаагі” надае падставы ўжо сёння распачынаць плённыя кансультацыі з ЗША – галоўным гарантам бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме. Паўнамоцтвы на гэта былі нададзеныя 31 кастрычніка 96,8% удзельнікамі Сусветнага Кангрэса Беларусаў старшыні Рады БНР Івонке Сурвіле, Святлане Ціханоўскай ад імя Каардынацыйнага Савета і Паўлу Латушке ад імя Народнага Антыкрызіснага Кіравання.
 
Рэжым Лукашэнкі – гэта прадукт парушэння Расеяй гарантыяў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме. І ягоны лёс, улічваючы ў першую чаргу яго здраду дзяржаве, павінен вырашаць беларускі народ разам з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй. 
 
Прочитано 531 раз Последнее изменение Вторник, 08 декабря 2020 12:39
Игорь Ледник

Заместитель Директора Института исследования российской агрессии 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Эксперты ИИРАстатьи и интервью