Среда, 09 сентября 2020 13:04

#GlobalFreedomWay - Згуртаванне беларусаў Люксембурга стварае сетку міжнародных каардынатараў Избранное

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

11 чэрвеня 2015 года ў Люксембургу зацверджана Сумесная Дэкларацыя па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства. У яе ўвайшла беларуская прапанова аб далучэнні краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

Рэалізацыя "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі дасюль немагчымая з-за "саюзнай дамовы РФ-Беларусь" і так званых "менскіх пагадненняў", якія "гарант" Расея навязала Беларусі і Украіне на шкоду іх гарантыям бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

5 снежня 1994 года, падпісанне Будапешцкага мемарандума

За беларускай ініцыятывай 23 траўня 2019 года ва Украіне па палітыцы "безальтырнатыўнага МЕНСКА" адкрытае крымінальнае справаводства па ч.1 арт.111 КК Украіны (дзяржаўная здрада). Справа дасюль не даведзена да суда з-за расейскага ўплыву на ўдзельнікаў перамоў у "нармандскім фармаце".   

Прытрымліваючыся міжнароднай палітыкі напрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 12 траўня 2020 года накіравала ў ААН зварот аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" паміж Беларуссю і Расеяй – з 18 сакавіка 2014 года ў складзе так званай "саюзнай дзяржавы" Расеі і Беларусі знаходзіцца ўкраінскі Крым.

Такі "саюз" падрывае міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ. Далейшае знаходжанне Лукашэнкі ва ўладзе прывядзе да катастрафічных наступстваў для светапарадку і створыць у сусветнай практыцы прэцэдэнт, калі праз "паглыбленую інтэграцыю" з РФ ва ўзброенае супрацьстаянне адно з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме – беларусы будуць вымушаныя ў складзе "саюзнага" войску з краінай-агрэсарам РФ абараняць "саюзны" Крым!

20 ліпеня 1994 года, Лукашэнка прысягае беларускаму народу

Зараз пашыраецца кампанія па адхіленні Лукашэнкі ад улады з-за здзяйсненне ім крымінальных злачынстваў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) і ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей). Петыцыя ў падтрымку

Падзеі пасля 9 жніўня з забітымі, збітымі і зніклымі пратэстоўцамі сведчаць аб здзяйсненні Лукашэнкам супраць грамадзян калектыйнага гвалту з-за іх палітычных перакананняў, што ўтварае склад злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь).

Злачынствы супраць чалавецтва падпадаюць пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) ў Гаазе, дзейнасць якога рэгулюецца Рымскім статутам (уступіў у сілу 1 ліпеня 2002 года). Рэспубліка Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Рымскі статут не падпісала і не ратыфікавала. 

Магчымасць звярнуцца ў МКС праз Раду Бяспекі ААН беларусы маюць, дзякуючы нададзеным ядзернымі дзяржамі ЗША і Вялікабрытаніяй гарантыяў бяспекі Рэспубліке Беларусь па Будапешцкім мемарандуме, які Лукашэнка ўласнаручна падпісаў 5 снежня 1994 года на Саміце АБСЕ ў Будапешце.  

5 снежня 1994 года, падпісанне Будапешцкага мемарандума

Гарантыяй бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме з’яўляецца рэалізацыя адносна да яе прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ, адным з якіх ёсць павага да правоў чалавека і асноўных свабод.

Разам з падпісаннем Мемарандума была прынята Дэкларацыя Будапешцкай сустрэчы на вышэйшым узроўні "На шляху да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху". У Дэкларацыю ўвайшоў Кодэкс паводзінаў АБСЕ, які тычыцца ваенна-палітычных аспектаў бяспекі. Парушэнне правоў і свабод чалавека Кодэксам вызнаны ў якасці асноўнай крыніцы напружанасці ў Еўропе.

Злачынствы супраць чалавецтва здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі ў цэнтры Еўропы. Пра гэта 4 верасня на слуханнях па Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН праінфармавалі канддыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская і намеснік старшыні Праваабарончага Цэнтру "ВЯСНА" Валянцін Стэфановіч.

1 верасня Барысаўская арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) замест інаугурацыі Аляксандра Лукашэнкі ініцыявала кампанію па яго прыцягненню да адказнасці ў МКС у Гаазе.

Злачынствы супраць чалавецтва ў Беларусі з'яўляюцца падставай для ініцыявання краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй прыняцця Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб іх расследванні ў МКС згодна з п.b арт.13 Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суда. Гэта стане важным крокам у пераадоленні віктымізацыі ў Беларусі.

Гаага, Міжнародны крымінальны суд

Звароту краінаў-гарантаў у Раду Бяспекі ААН таксама будзе спрыяць неабходнасць рэалізацыі пры іх падтрымцы "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) у рамках стварэння "агульнай эканамічнай прасторы" Еўрасаюза з краінамі Усходняга партнерства (CES EU-EaP). Рашэнне аб гэтым прымаецца ў Еўрапарламенце.

Стварэнне CES EU-EaP разглядаецца адказам ЕС на парушэнні Расеяй у адносінах да Усходніх партнераў асноватворных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, якія прывялі да дэстабілізацыі ў рэгіёне АБСЕ і акупацыі тэрыторый некалькіх краінаў-партнераў.

У рамках CES EU-EaP прадугледжваецца інтэграцыя краінаў-партнераў у Адзіны лічбавы рынак ЕС (EU DSM). На дадзены момант ідзе стварэнне рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion.  

Далучэнню да eUnion павінны папярэднічаць меры па зацвярджэнні вяршэнства права (рэабілітацыя, рэстытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі (супрацьдзеянне парушэнням выбарчых правоў грамадзян) дзеля ліквідацыі лічбавага разрыву з ЕС.

Па Беларусі павінна быць створана агульная база дадзеных ахвяраў і выканаўцаў рэпрэсіяў, якія перараслі ў злачынствы супраць бяспекі чалавецтва дзеля захавання Лукашэнкам рэжыма сваёй аднаасобнай улады. Гэтая база дадзеных павінна стаць прадметам для кансультацый з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй, з краінамі ЕС па прыняцці мераў па пераадоленні віктымізацыі, праграм дапамогі, санкцыйнай палітыкі і падставай для разгляду справы ў МКС.  

У рамках #GlobalFreedomWay Згуртаванне беларусаў Люксембурга разам з каардынатарамі ў Беларусі і ва Украіне зацікаўленыя ў стварэнні сеткі міжнародных каардынатараў з прадстаўнікой беларускіх і ўкраінскіх дыяспар дзеля:

1. Найхутчэйшага скасавання рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" паміж Беларуссю і Расеяй, якая надае апошняй падставы кантраляваць праз свайго стаўленіка рэлізацыю ў расейскіх інтарэсах правоў, якія ўласцівыя дзяжаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

2. Правядзення паміж беларусамі ў краіне і па-за яе межамі скаардынованай кампаніі па адхіленні Лукашэнкі ад улады з-за здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў;

3. Каардынацыі рэалізацыі "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі ў ходзе інтэграцыі Беларусі і Украіны ў Адзіны лічбавы рынак ЕС.

Рэзалюцыя Еўрапарламента аб сітуацыі ў Беларусі (2020/2779 (RSP)) ад 17 верасня 2020 года.

Да слуханняў па сітуацыі ў Беларусі (21.09.2020, Брусель)

Барысаўская раёная арганізацыя БСДП (Грамада) ЗАЯВА "Злачынец супраць чалавецтва не мае права на інаўгурацыю!" ад 24.09.2020. 

ПРЕСС-РЕЛИЗ: Петиция беларусов и представителей дружественных народов в Международный Уголовный Суд (КАНАДА, 28 сентября 2020 г.)

Дадатковая інфармацыя на сайце Інстытута даследвання расейскай агрэсіі (Кіеў), які вядзе інфармацыйнае суправаджэнне кампаніі па адхіленні Лукашэнкі ад улады. 27 ліпеня (Дзень Незалежнасці Беларусі) маскоўскі офіс Facebook павыдаляў усе пасты па кампаніі і заблакаваў магчымасць размяшчаць інфармацыю з сайта Інстытута ў сваёй сетцы і Instagram.

Ад Люксембургу: Міхаіл Кучараў, ІТ-спецыяліст, палітуцякач з 2002 года пасля пераследу за супраціў правядзенню “выбараў” па незаконнай Канстытуцыі-1996, каардынатар Грамадзянскай анлайн-суполкі "Згуртаванне беларусаў Люксембурга".

Ад Беларусі: Ігар Леднік, каардынатар Грамадзянскай анлайн-ініцыятывы "Еўропа без дыктатур!", суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства. Пры дыктатуры: бізнес (фінансавы менеджмент), турма (трымаў галадоўку ў абарону правоў уласнасці дзяржавы), праваабарона (абарона правоў уласнасці, прававое суправаджэнне акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў і інш.).

Ад Украіны: Юрый Шуліпа, дырэктар Інстытута даследавання расейскай агрэсіі (Кіеў). Будучы грамадзянінам РФ з украінскімі каранямі актыўна падтрымаў Рэвалюцыю Годнасці, падвергся палітычнаму перасьледу і быў вымушаны вярнуцца на сваю гістарычную радзіму. Вядомы прававед і публіцыст. Аўтар двух падручнікаў, шэрагу законапраектаў і больш за 300 публікацый аб расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Прочитано 760 раз Последнее изменение Понедельник, 19 октября 2020 00:15
Игорь Ледник

Заместитель Директора Института исследования российской агрессии 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Эксперты ИИРАстатьи и интервью