Суббота, 01 февраля 2020 17:58

Інфармацыйнае грамадства замест вайны! Избранное

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

(eBelarus + eUnion) vs "паглыбленая інтэграцыя"

Інтэграцыя Беларусі ў Адзіны лічбавы рынак Еўрасаюза – гэта на сёння рэальная альтэрнатыва "паглыбленай інтэграцыі" Лукашэнкі з Пуціным. Абавязацельствы яе праводзіць Беларусь усклала на сябе 11 чэрвеня 2015 года, зацвердзіўшы Сумесную Дэкларацыю па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, у якую ўвайшла мая прапанова аб далучэнні краінаў-партнераў да праграмы eUnion – да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (Мальмская дэкларацыя). 

Далучэнне Украіны і Беларусі да праграмы eUnion разглядаецца ў якасці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме і ставіць за мэту аднаўленне Беларуссю і Украінай рэалізацыі правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. 

Абарона незалежнасці, суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі і Украіны на падставе Будапешцкага мемарандума 

З крахам СССР Беларусь з Украінай разам набывалі правы, якія ўласцівыя суверэнітэту незалежных дзяржаў. Амаль адначасова ў ліпені 1990 года Україна і Беларусь прынялі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце – 16-га і 27-га адпаведна. У 1991 годзе пасля дзяржаўнага перавароту ў СССР 19 жніўня (путч ГКЧП) Украіна 24 жніўня прыняла Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны, а Дэкларацыі Вярхоўнага Савета "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" 25 жніўня быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. Дэкларацыя захоўвала юрыдычную сілу да прыняцця 15 сакавіка 1994 года Канстытуцыі Беларусі і разам з ёю была палітыка-прававой асновай незалежнасці Беларусі, пакуль антыканстытуцыйным рэферэндумам 24 лістапада 1996 года гэтая аснова незалежнасці не была зруйнованая.

З распадам СССР Украіна і Беларусь атрымалі ў спадчыну ядзерную зброю (ЯЗ). Дэкларацыямі аб дзяржаўным суверэнітэце яны абвесцілі свае тэрыторыі без’ядзернай зонай.

5 снежня 1994 года, дзякуючы ўкраінскай ініцыятыве, ядзерныя дзяржавы Расея, Вялікабрытанія і ЗША надалі Украіне і Беларусі гарантыі бяспекі за іх адмову ад ЯЗ і далучэнні да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ) у якасці дзяржаў, якія не валодаюць ядзернай зброяй. Гарантыі бяспекі былі аформленыя шляхам падпісання адпаведнага міжнародна-прававога дакумента – Будапешцкага мемарандума. Ядзерныя дзяржавы Францыя і Кітай у той жа дзень падцвердзілі Украіне і Беларусі гарантыі бяспекі сваімі дыпламатычнымі нотамі з ключавымі палажэннямі Будапешцкага мемарандума.

Гарантыямі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме з’яўляецца рэалізацыя ў дачыненні да Украіны і Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ. Сваёй адмовай ад ЯЗ у абмен на гарантыі бяспекі на прынцыпах АБСЕ Украіна і Беларусь узмацнілі міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і еўраатлантычную сістэму бяспекі і, што самае галоўнае, увязалі іх існаванне з рэалізацыяй Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю.

Будапешцкі мемарандум ўваходзіць у дагаворна-прававую базу міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ЯЗ. У сістэме ААН ён зарэгістраваны ў якасці міжнароднага дагавора пад № A/49/765 і ў якасці дакумента Канферэнцыі па раззбраенні пад № CD/1285.

"Краіна-гарант" Расея падпарадкавала сваім уласным інтарэсам ажыццяўленне Беларуссю і Украінай правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, навязаўшы ім на шкоду гарантыям іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме заключанне 22 лістапада 1996 года пагаднення "Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь" і 5 верасня 2014 года так званых "менскіх пагадненняў".

Вынікам парушэння Расеяй Будапешцкага мемарандума адносна Беларусі і Украіны стала “саюзная дзяржава” Расеі і Беларусі ўключна з украінскім Крымам! Калі беларусы з украінцамі адмовяцца ад прынцыпаў АБСЕ і пагадзяцца на "паглыблены саюз" Лукашэнкі з Пуціным, то яны створаць у сусветнай практыцы прэцэдэнт, калі ва ўзброенае супрацьстаянне адно з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Беларусы будуць вымушаныя ў складзе "саюзнага" войску з расейцамі абараняць "саюзны" Крым!

"Саюзная дзяржава" Расеі і Беларусі ўключна з украінскім Крымам руйнуе рэжымы ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі!

Супраць гэтага выступіў Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай, які 5 снежня мінулага года з нагоды двадцацціпяцігоддзя надання ядзернымі дзяржавамі гарантый бяспекі Беларусі і Украіны па Будапешцкім мемарандуме, заклікаў не прызнаваць "саюзную дзяржаву" з украінскім Крымам, і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая накіравала ў ААН зварот аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" – абавязацельствы Беларусі перад Украінай і ААН вышэй за абавязацельствы Лукашэнкі перад Пуціным!

Аднаўленне зруйнованых рэжымаў ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі праз аднаўленне дзеяння ў дачыненні да Украіны і Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ 

Далучэннем Украіны і Беларусі да eUnion будзе выканана рэкамендацыя рэзалюцыі ПАСЕ ад 9 красавіка 2014 года № 1988 (2014) "Апошнія падзеі ва Украіне: пагрозы для функцыянавання дэмакратычных інстытутаў" па заключэнні дадатковых пагадненняў да Будапешцкага мемарандума, якія б гарантавалі незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Рэалізацыя "дарожных карт" (eUkraine + eUnion) і (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі да цяперашняга часу немагчымая з-за правядзення афіцыйным Кіевам пракрамлёўскай палітыкі "безальтэрнатыўнага МЕНСКА па Штайнмаеру" і пабудовы Лукашэнкам з Пуціным "паглыбленага саюза". І тое, і тое робіцца ў расейскіх інтарэсах і на шкоду гарантыям бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме. У сваю чаргу, гэта не дае магчымасць прыступіць да стварэння рэгіянальнай сеткі EU4Digital:eUnion дзеля аднаўлення зруйнованых расейскай узбройнай агрэсіі супраць Украіны міжнароднага рэжыма ядзернага нераспаўсюду і сістэмы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

Невыканне Кіевам рэкамендацыі рэзалюцыі ПАСЕ па заключэнні дадатковых пагадненняў да Будапешцкага мемарандума прывяло да крызысу ў ПАСЕ, у выніку якога Україна атрымала паразу ў барацьбе за санкцыі супраць краіны-агрэсара РФ, а ПАСЕ – расейскага віцэ-прэзідэнта(!). Цяпер расейскім інтарэсам падпарадкованая і дзейнасць Савета Еўропы – старэйшай міжнароднай арганізацыі, якая павінна садзейнічаць супрацоўніцтву паміж краінамі Еўропы ў галіне стандартаў права, правоў чалавека, законнасці і дэмакратычнага развіцця.

Такое стаўленне да міжнароднага права нясе вялікую пагрозу і для незалежнасці Беларусі, бо гэта значна замінае рэалізацыі ёю неад’емных правоў як сувэрэннай дзяржавы ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, як тое абвешчана Дэкларацыяй "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь".

Усебеларускі Кангрэс за незалежнасць і абраная па выніках яго правядзення 15 сакавіка Рада Кангрэсу павінны дамагацца рэалізацыі гарантыяў бяспекі Украіны і Беларусі, не толькі праз сумесныя ўкраінска-беларускія кансультацыі з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй, а і праз узаемадзеянне з дзяржавамі-членамі АБСЕ, Савета Еўропы, з групай краінаў Балтык+ у ПАСЕ –  Латвіяй, Літвой, Эстоніяй і Грузіяй, з якімі Украіна падпісала сумесную заяву па рэалізацыі палітыкі непрызнання анэксіі Крыма і засуджання расейскіх тэрытарыяльных заваёваў ва Украіне, Грузіі і ў Малдове.   

Зацверджаная на Кангрэсе палітыка непрызнання "саюзнай дзяржавы" з украінскім Крымам у сваім складзе павінна быць данесеная да ўсіх краінаў і стуктураў Еўрасаюза, да ўдзельнікаў праграмы ЕС "Усходняе партнерства", да Польшчы і Швецыі, якія гэтую праграму ініцыявалі. Наўрадці ўрады гэтых краінаў у 2008 годзе ў поўнай меры ўяўлялі, што іх ініцыятыва "Усходняе партнерства", якая павінна была ўлічваць характар Еўрапейскай палітыкі дабрасуседства як адзінай і ўзгодненай палітычнай асновы на самой справе стане найвялікім геапалітычным выбухам – разбурэннем міжнародных рэжымаў ядзернага нераспаўсюду і еўраатлантычнай бяспекі ў выніку далучэння Расеяй у свой склад украінскага Крыма.

Заснаваная 7 траўня 2009 года праграма ЕС "Усходняе партнерства", удзельнікі якой па Пражскай Дэкларацыі павінны былі б дзейнічаць ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, на прынцыпах ўзаемных інтарэсаў, абавязацельстваў і адказнасці, на самой справе кіруюцца сваімі ўласнымі нацыянальнымі інтарэсамі. Пасля крызысу ў ПАСЕ крызыс чакае і Усходняе партнерства. Удзел Беларусі ў "паглыбленым саюзе" з краінай-агрэсарам РФ паставіць крыж на яе ўдзеле ў праграме ЕС.  

У якасці выйсця прапануецца кампаніяй "Інфармацыйнае грамадства замест вайны!"  актывізаваць выкананне Украінай і Беларуссю іх абавязацельстваў у рамках Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства далучыцца да праграмы eUnion і праз гэта аднавіць у дачыненні да іх дзеянне прынцыпаў АБСЕ – гарантый іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

Прыняццё на Усебеларускім Кангрэсэ за незалежнасць прапануемага праекта заявы "Аб непрызнанні "саюзнай дзяржавы" Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь з украінскім Крымам у сваім складзе" падцвердзіць рэалізацыю Беларуссю свайго дзяржаўнага суверэнітэта ў адносінах да міжнароднай палітыкі непрызнання змененага статусу украінскага Крыма. Гэта стане падставай для міжнароднай супольнасцці прыняцця санкцыйнай палітыкі ў адносінах да "архітэктараў" "паглыбленай інтэграцыі" за разбурэнне імі рэжымаў ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі і ініцыявання сумесных ўкраінска-беларускіх кансультацый з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй па іх аднаўленні рэалізацыяй "дарожных карт" (eUkraine + eUnion) і (eBelarus + eUnion).

ЗАЯВА (праект)

"Аб непрызнанні "саюзнай дзяржавы" Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь

з украінскім Крымам у сваім складзе" 

Усебеларускі Кангрэс за незалежнасць Беларусі,

пацвярджаючы першаснае значэнне Дэкларацыі Вярхоўнага Савета "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" ад 27 ліпеня 1990 года, якой Рэспубліка Беларусь абвешчана сувэрэннай дзяржавай з вяршэнствам народа ў вызначэнні свайго лёсу, з рэалізацыяй ёю неад’емных правоў як сувэрэннай дзяржавы ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, з адказнасццю за любыя гвалтоўныя дзеяньні супраць нацыянальнай дзяржаўнасьці Рэспублікі Беларусь,

кіруючыся Віленскім мемарандумам "Аб захадах для забеспячэння незалежнасці Беларусі"  ад 3 лістапада 2012 года і Заявай "Аб пагрозе незалежнасці Беларусі" ад 1 снежня 2019 года, якія прынятыя прадстаўнікамі грамадска-палітычных арганізацый і рухаў пад эгідай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі,

спасылаючыся на прадугледжаныя ў артыкуле 2 Статута ААН абавязацельствы ўсіх дзяржаў устрымлівацца ў іх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрытарыяльнай цэласнасці або палітычнай незалежнасці любой дзяржавы і вырашаць свае міжнародныя спрэчкі мірнымі сродкамі,

спасылаючыся на Хельсінкскі заключны акт АБСЕ ад 1 жніўня 1975 года, Мемарандум аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны і Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (Будапешцкі мемарандум) ад 5 снежня 1994 года,

беручы да ўвагі палітыку непрызнання змененага статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля па выніках несанкцыянаванага Украінай рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года у Крыме, якая зацверджана са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме 20 сакавіка 2014 года Вярхоўнай Радай Украіны Дэкларацыяй "Аб барацьбе за вызваленне Украіны" і 27 сакавіка 2014 года Генасамблеяй ААН рэзалюцыяй № 68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны",

спасылаючыся на арт. 103 Статуту ААН аб прымаце Статута ААН у выпадку, калі абавязацельствы па якому-небудзь іншаму міжнароднаму пагадненню акажуцца ў супярэчнасці з абавязацельствамі Членаў Арганізацыі па Статуту ААН,

1. Заяўляе аб непрызнанні так званай "саюзнай дзяржавы" Рэспублікі Беларусь з Расейскай Федерацыяй у складзе якой акупаваная ёю украінская тэрытарыя – Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль, – у якасці суб’екта міжнароднага права і заклікае Беларускі народ і міжнародную супольнасць прытрымлівацца гэтай заявы ў адносінах да "саюзнай дзяржавы", а таксама разглядаць гэтую заяву, як акт цывілізацыйнага і негвалтоўнага адстойвання незалежнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь і акт павагі да дзяржаўнага суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны;

2. Звяртаецца да Сакратарыята ААН па скасаванні рэгістрацыі "саюзнага дагавора" паміж Расейскай Федерацыяй і Рэспублікай Беларусь (рэг. № 36929 ад 1 верасня 2000 года), як супярэчлівага абавязацельствам Рэспублікі Беларусь, ускладзеных на яе Статутам ААН;

3. Заклікае краіны-гаранты ЗША і Вялікабрытанію да кансультацыяў з упаўнаважанымі Беларускага народу і Украінскім урадам па аднаўленні зруйнаваных расейскай агрэсіяй супраць Украіны міжнароднага рэжыма нераспаўсюджання ядзернай зброі і еўраатлантычнай сістэмы бяспекі, якія сталі павязанымі з ажыццяўленнем Беларуссю і Украінай правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю з моменту прадастаўлення ім гарантый бяспекі па Будапешцкім мемарандуме на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акта АБСЕ.

Прочитано 1359 раз Последнее изменение Понедельник, 05 октября 2020 16:57
Игорь Ледник

Заместитель Директора Института исследования российской агрессии 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Эксперты ИИРАстатьи и интервью